28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зорка НХЛ Арцемій Панарын выступіў у падтрымку Навальнага

Зорка НХЛ Арцемій Панарын выступіў у падтрымку Навальнага
АРЦЕМІЙ ПАНАРЫН
ФОТА NY RANGERS

Нападнік нацыянальнай каманды Расеі запатрабаваў вызваліць палітыка.

Нападнік каманды Расеі ў хакеі Арцемій Панарын, які выступае за клуб паўночна-амерыканскай Нацыянальнай хакейнай лігі «Нью-Ёрк Рэйнджэрс» і які з'яўляецца адным з найлепшых бамбардзіраў каманды, выступіў у падтрымку арыштаванага ў Маскве апазіцыйнага палітыка Аляксея Навальнага.

На сваёй старонцы ў інстаграме Панарын выклаў фатаграфію палітыка з сям'ёй, забяспечыўшы яе хэштэгам «свабоду Навальнаму».

Выданне Sports.ru адзначае, што пад допісам Панарына паставілі «ўпадабайкі» многія вядомыя расейскія спартоўцы – між іншым, былы трэнер зборнай Расеі ў футболе Леанід Слуцкі, нападнік клуба НХЛ «Далас Старз» Аляксандр Радулаў, абаронца той жа каманды Дзяніс Гур'янаў, нападнік «Чыкага Блэк Хоукс» Мікіта Задораў (усе трое з'яўляюцца гульцамі нацыянальнай каманды Расеі), галоўны трэнер хакейнага клуба «Сібір» Мікалай Заварухін, экс-зорка НХЛ і нацыянальнай каманды Расеі Аляксей Кавалёў - усяго некалькі дзясяткаў спартоўцаў.

Асобны відэаролік у падтрымку Навальнага запісаў былы гулец каманды Расеі ў футболе і ўладальнік Кубка УЕФА ў складзе санкт-пецярбургскага «Зеніта» Ігар Дзянісаў. Ён падкрэсліў, што «ніколі не цікавіўся палітыкай», але хоча падтрымаць апазіцыянера і яго сям'ю. «Вялікая да яго павага. Ён павінен быць на свабодзе», - рэзюмаваў Дзянісаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках