23 красавiка 2024, aўторак, 12:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус пагнаўся з бензакасой за міліцыянтамі і параніў аднаго з іх

Беларус пагнаўся з бензакасой за міліцыянтамі і параніў аднаго з іх

У выніку жыхар Докшыцкага раёна застаўся на волі.

Докшыцкі раённы аддзел Следчага камітэта завяршыў расследаванне нетрывіяльнага выпадку: мужчына ганяўся з бензакасой за міліцыянтамі і параніў аднаго з іх, а таксама падрапаў службовы аўтамабіль, паведамляе прэс-служба СК.

Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы, удзень 5 жніўня 2020 года ў праваахоўныя органы паступіла паведамленне ад дзіцяці аб тым, што бабулю б'е яе сужыцель. На сямейны скандал неадкладна выбылі супрацоўнікі міліцыі.

Прыбыўшы ў вёску Вітунічы Докшыцкага раёна, міліцыянты падышлі да двара дома, дзе знаходзіўся 43-гадовы мясцовы жыхар. Той, убачыўшы праваахоўнікаў і праігнараваўшы іх патрабаванні прайсці ў аўтамабіль для разбору, завёў бензатрымер, дадаў абароты рухавіка і пайшоў у бок міліцыянтаў.

Мужчына прыстрашваў нанесці цялесныя пашкоджанні, бегаючы за імі з заведзенай газонакасілкай і выкрыкваючы пагрозы забойства, а таксама пашкодзіў пакрыццё службовага аўтамабіля.

Калі супрацоўнікі міліцыі распачалі чарговую спробу супакоіць і затрымаць мужчыну, той нанёс аднаму з іх удар па руцэ працоўным бензатрымерам.

У выніку мужчыну затрымалі, ён знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення.

Следчыя дапыталі абвінавачанага, пацярпелых і сведак, правялі следчы эксперымент. Відэазапісы, на якіх зафіксаваныя абставіны ўчынення злачынства, агледжаны і далучаны да матэрыялаў крымінальнай справы.

Паводле вынікаў расследавання мужчыну выстаўленае абвінавачванне па арт.364 (гвалт і пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў з мэтай перашкодзіць яго законнай дзейнасці). Да яго ўжытая мера стрымання ў выглядзе падпіскі аб нявыездзе і належных паводзінах.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках