29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Вайскова-марскі флот Расеі апусціўся да ўзроўню Паўднёвай Карэі

12
СМІ: Вайскова-марскі флот Расеі апусціўся да ўзроўню Паўднёвай Карэі

І гэта ў найлепшым выпадку.

Цяпер, калі арыентавацца не на спісачны склад, а «на тое, што рэальна можна кінуць у бой, відавочна - па наяўных спраўных і баяздольных надводных караблях» Вайскова-марскі флот (ВМФ) Расеі «апусціўся да ўзроўню прыкладна Паўднёвай Карэі», піша газета «Военно-промышленный курьер».

«І гэта ў найлепшым выпадку», - запэўнівае штотыднёвік.

Паводле расейскага выдання, моцным бокам ВМФ Расеі выступае «наяўнасць атамных падлодак і тэарэтычна - авіяносца». «Але гэты авіяносец у вечным рамонце, а ўзровень падрыхтоўкі карабельных авіяпалкоў сёння можна ўважаць толькі падставай для лаянак і не больш за тое», - піша штотыднёвік.

У публікацыі выдання, прысвечанай планам будаўніцтва ў Керчы (Крым) двух універсальных дэсантных караблёў (УДК) праекта 23900, гаворыцца, што пад гэтыя вырабы няма, напрыклад, дзейных дэсантных верталётаў, падыходнага плывучага тылу і магутнай галоўнай энэргетычнай устаноўкі (ГЭУ).

«Тая колькасць патэнцыйна вузкіх месцаў, якая суправаджае праект 23900, ставіць пад пытанне яго практычную рэалізацыю і стварае высокія рызыкі, што пабудаваны карабель апынецца або бескарысным, або непрыдатным для ўжывання па прызначэнні», - рэзюмуецца ў публікацыі.

У студзені выданне The Drive напісала, што Расеі трэба адмовіцца ад свайго адзінага авіяносца - «праклятага» «Адмірала Кузняцова», засяродзіўшыся на будаўніцтве пары новых УДК.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках