Менчукі сталі ў ланцуг салідарнасці побач з плошчай Незалежнасці
- 23.01.2021, 16:09
- 9,460
Аўтамабілісты актыўна падтрымліваюць дэманстрантаў.
Сёння ў Менску і шмат якіх гарадах Беларусі праходзяць суботнія акцыі пратэсту.
Менчукі сталі ў ланцуг салідарнасці зусім побач з плошчай Незалежнасці, паведамляе «Радыё Свабода».
Аўтамабілісты сігналяць людзям на знак падтрымкі.