29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: На мітынгу за Навальнага ў Санкт-Пецярбургу дэманстранты прарвалі ачапленне

8
Відэафакт: На мітынгу за Навальнага ў Санкт-Пецярбургу дэманстранты прарвалі ачапленне

Удзельнікі акцыі накіроўваюцца да штаба расейскага апазіцыянера.

Сёння ў Пецярбургу тысячы чалавек выйшлі на мітынг у падтрымку расейскага апазіцыйнага палітыка Аляксея Навальнага.

На Неўскім праспекце ля Казанскага сабора ў Пецярбургу натоўп дэманстрантаў прарваў ачапленне. Пасля гэтага паліцыя пачала затрымліваць мітынгоўцаў, паведамляе «Форпост».

Тыя, каму ўдалося не трапіцца сілавікам, пайшлі далей. У гарадскім штабе Навальнага назвалі новы пункт збору - Марсава поле. Некаторыя з удзельнікаў мітынгу прыйшлі на месца, сілавікі ўжо таксама знаходзяцца там.

Акрамя таго, людзі прадаўжаюць скандаваць розныя лозунгі: «Расея будзе свабоднай», «Адпускай», «Свабоду Навальнаму» і іншыя.

Нагадаем, мітынг у падтрымку Навальнага на Сенацкай плошчы ў Пецярбургу прызначылі на дзве гадзіны дня. Гэтым разам АМАП пачаў праводзіць масавыя затрыманні яшчэ за гадзіну да самой акцыі, таксама праваахоўнікі звярнуліся да «глушылкі». Пазней натоўп пакінуў пачатковае месца збору і накіраваўся ў бок Гасціннага двара на Неўскім праспекце, які перакрыў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках