3 сакавiка 2021, Серада, 8:44
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

У доме Максіма Вінярскага прайшоў ператрус

6
У доме Максіма Вінярскага прайшоў ператрус

Стала вядома, у чым абвінавачваюць актывіста «Еўрапейскай Беларусі».

Учора ўдзень быў арыштаваны актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максім Вінярскі. У доме, дзе жыў актывіст, выламалі дзверы, прайшоў ператрус, піша тэлеграм-канал «Баста».

Сёння стала вядома, што Максіма Вінярскага абвінавачваюць паводле ч.2 арт. 293 «масавыя беспарадкі».

Раней былі арыштаваныя лідары «Еўрапейскай Беларусі»: Яўген Афнагель, Андрэй Войніч, Павал Юхневіч, Паліна Шарэнда-Панасюк.

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.