25 красавiка 2024, Чацвер, 14:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жанчына, якую АМАПавец ударыў нагой у жывот на акцыі ў Пецярбургу, знаходзіцца ў рэанімацыі без прытомнасці

61
Жанчына, якую АМАПавец ударыў нагой у жывот на акцыі ў Пецярбургу, знаходзіцца ў рэанімацыі без прытомнасці

Ноччу 54-гадовай расейцы стала горш.

54-гадовая жыхарка Санкт-Пецярбурга Маргарыта Юдзіна, якую супрацоўнік АМАПу ўдарыў нагой у жывот, знаходзіцца ў рэанімацыі ў несвядомым стане, паведамляе Baza.

Паводле інфармацыі выдання, ноччу жанчыне стала горш.

Як адзначае выданне, супрацоўнік АМАПу, які нанёс ёй траўму, пакуль не знойдзены.

Напярэдадні «Фонтанка» апублікавала відэа, дзе жанчына пытаецца ў АМАПаўцаў, якія праходзяць міма, за што яны затрымалі маладога чалавека. Мяркуючы з апублікаванага раней відэа, на плошчы Паўстання супрацоўнік АМАПу, які затрымаў удзельніка акцыі, ударыў Маргарыту нагой у жывот, ад чаго тая адляцела ад яго на метр і ўпала на спіну. Жанчына падышла да яго з пытаннем: «Ну чаго вы яго схапілі, хлопцы?»

Пасля гэтага Маргарыту Юдзіну шпіталізавалі ў лякарню імя Джанэлідзэ. У яе дыягнаставалі страсенне мозгу ад удару аб асфальт.

Паліцыя пачала праверку таго, што адбылося.

Напісаць каментар 61

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках