25 красавiка 2024, Чацвер, 22:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі ўсталявалася анамальнае цяпло пасля маразоў

У Беларусі ўсталявалася анамальнае цяпло пасля маразоў

У Мар'інай Горцы абноўлены тэмпературны рэкорд 1899 года.

Праз чатыры дні пасля рэкордаў холаду ў Беларусі абноўлена 11 рэкордаў цяпла, пры гэтым усталяваны новы тэмпературны максімум для 23 студзеня за ўвесь перыяд інструментальных метэаназіранняў.

Як сведчыць праведзены naviny.by параўнальны аналіз аператыўных і архіўных звестак Белгідрамета на рэсурсе надвор’я meteoinfo.by.

Цяплей за ўсё было ў Жыткавічах і Лельчыцах Гомельскай вобласці – 10,4 градуса вышэй за нуль. Ранейшы рэкорд дня складаў 8,9 градуса (23 студзеня 1993 года ў Высокім Берасцейскай вобласці). У Жыткавічах упаў рэкорд 1959 года (7,9), у Лельчыцах – 1993-га (7,6).

Абнавіліся экстрэмумы ў Берасці – 9,4 (8,7 у 1959 годзе), Ганцавічах (Берасцейская вобласць) – 8,3 (7,6 у 1993-м), Пінску (Берасцейская) – 8,2 (8 у 1993-м), Слуцку (Менская) – 7,1 (5,7 у 1993-м), Беразіне – 6,3 (5,8 у 1993-м), Навагрудку (Гарадзенская) – 6 (5,6 у 1993-м), Валожыне (Менская) – 5,3 (5,1 у 1993-м).

У Мар'інай Горцы на паўднёвым усходзе Менскай вобласці перавышаны тэмпературны максімум дня, усталяваны 23 студзеня 1899 года – 7,8 градуса цяпла супраць 6,5.

Самы малады перапісаны рэкорд – у Мсціславе (Магілёўская вобласць), дзе назіранні вядуцца менш за паўтара дзясятка гадоў (3,6 градуса супраць 0,7 у 2009 годзе).

У Кастрычніцкім (Гомельская вобласць) паўтораны максімум 28-гадовай даўніны (6,8 градуса).

Вышэйшай за прагноз Белгідрамета была тэмпература як у Менску (6,1 супраць 1–3), так і ва ўсіх абласных цэнтрах, за выключэннем Гомеля. У сталіцы лакальны рэкорд выстаяў (6,6 градуса ў 1993 годзе).

16–19 студзеня на метэастанцыях было абноўлена 27 начных мінімумаў.

У найбліжэйшыя дні адліга захаваецца.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках