18 красавiка 2024, Чацвер, 23:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Футбалістаў БАТЭ не пусцілі за мяжу

7
Футбалістаў БАТЭ не пусцілі за мяжу

Мінспорту не ўзгадніла выезд на замежны збор у Турцыю.

У распараджэнне tribuna.com трапіў адказ Міністэрства спорту і турызму Беларусі на запыт БАТЭ пра магчымы выезд на замежны збор у Турцыю.

«Міністэрства спорту і турызму (далей – Мінспорту) разгледзела зварот таварыства з абмежаванай адказнасцю “ФК БАТЭ” з пытаннем узгаднення выезду за межы Рэспублікі Беларусь для ўдзелу ў навучальна-трэніровачным зборы і кантрольных таварыскіх матчах у Турэцкай Рэспубліцы з 27 студзеня да 23 лютага 2021 года і паведамляе.

У сувязі са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй у свеце, выкліканай распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі COVID-19, у тым ліку з выяўленнем у Вялікай Брытаніі новага штаму названай інфекцыі, Мінспорту не ўзгадняе выезд “ФК БАТЭ” для ўдзелу ў вышэйназваных спартовых мерапрыемствах.

Мінспорту адзначае, што створаная інфраструктура футболу ў Рэспубліцы Беларусь, і сярод іншага ўзведзеныя паветранаапорныя манежы ў гарадах Гародні, Берасці, Менску, Гомелі, Магілёве і Віцебску, дазваляюць ажыццяўляць арганізацыю навучальна-трэніровачнага працэсу бесперапынна, цэлы год, у тым ліку і ў зімовы перыяд.

Такі захад носіць часовы і вымушаны характар», – гаворыцца ў адказе за подпісам намесніка міністра Аляксандра Баравулі.

Акрамя таго, дадаткова Мінспорту паведаміла «пра неабходнасць няўхільнага выканання» ўмоваў аднаго з указаў Аляксандра Лукашэнкі.

Нагадаем, на гэты момант замежны збор праводзіць толькі «Шахцёр», адправіўшыся ў ААЭ.

Раней паведамлялася, што АБФФ і Мінспорту забараняюць беларускім клубам з дзяржфінансаваннем праводзіць замежныя зборы.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках