28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Як біскуп я застаюся»: Тадэвуш Кандрусевіч не стрымаў слёзаў на развітальнай службе

3
«Як біскуп я застаюся»: Тадэвуш Кандрусевіч не стрымаў слёзаў на развітальнай службе
Фото: tut.by

Беларусы віталі любімага іерарха воплескамі.

У Архікафедральным касцёле на плошчы Свабоды ў Менску Тадэвуш Кандрусевіч сёння служыць службу, якую можна назваць развітальнай, паведамляе tut.by.

На ёй ён прадставіў адміністратара Каталіцкай царквы Беларусі біскупа Казіміра Велікасельца. Пазней касцёлу Беларусі павінны будуць прызначыць новага мітрапаліта.

На развітальнай службе Тадэвуш Кандрусевіч плакаў, вернікі сустракалі яго воплескамі.

– Прашу любіць і шанаваць, – сказаў Кандрусевіч, прадстаўляючы парафіянам біскупа Казіміра, які часова будзе ўзначальваць Менска-Магілёўскую архідыяцэзію.

Тадэвуш Кандрусевіч падзякаваў вернікам за салідарнасць з ім цягам 4 месяцаў, якія ён быў у выгнанні:

– Я сыходжу як кіроўны біскуп, але як біскуп застаюся, – заявіў Тадэвуш Кандрусевіч.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках