20 красавiка 2024, Субота, 4:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Nizkiz: Мы былі аднадушныя - навошта маўчаць пра тое, што ў цябе ўнутры

3
Nizkiz: Мы былі аднадушныя - навошта маўчаць пра тое, што ў цябе ўнутры

Гурт Nizkiz напісаў ледзь не галоўную песню пратэстаў у Беларусі «Правілы».

Праект «Жыццё-маліна» адправіўся ў родны для гурта Магілёў, дзе сустрэўся з музыкамі, паведамляе nn.by.

Вакаліст Аляксандр Ільін, бубнач Зміцер Халяўкін, гітарыст Леанід Несцярук, басіст Сяргей Кульша расказалі, як удзельнікі наважылі запісаць «Правілы» і зняць кліп проста падчас маршу ў Менску.

- Вы калектыў, якому ёсць што губляць. Разам абмяркоўвалі выхад песні «Правілы»?

- Так. Яшчэ за тыдзень, нават дзесьці за некалькі дзён да гэтага. Факт таго, што мы можам у спісы патрапіць, рэальна пераважае. Але ўсе вызначылі: навошта маўчаць пра тое, што ў цябе ўнутры? Мы ж дарослыя людзі. Тут ужо без паўтонаў: так ці не. А так, што «я ў прынцыпе так, але, каб лепш было, давайце ў баку паназіраю, а потым, калі што...» - ужо нельга.

Хлопцы не баяцца, што іх выступы ў Беларусі будуць пад забаронай: «Трэба прызнацца, у нас ёсць база слухачоў за межамі Беларусі: і ва Украіне, і ў Расеі, шмат хто піша з Прыбалтыкі, у Польшчу клічуць. Пытанняў з гэтым няма. Ёсць мэта - не важна, дзе ты займаешся»

«Усе ўсё разумеюць, гэта звязанае, кліп усе бачылі. Недарэчна казаць, што гэта не палітыка. Але цяпер не закранаць палітычных пытанняў ужо ніхто не можа. Нельга абмежавацца, што мы па-за палітыкай і не чапайце нас. Усе цяпер робяць нейкі выбар у адпаведнасці са сваімі поглядамі, бэкграўндам і тым, як яны бачаць далейшае развіццё падзей. Таму наш выбар такі», - мяркуе Зміцер Халяўкін.

«Гэта асноўны наш заробак. Дарога закрытая на тэлевізію, але гэта я не ўважаю за рызыку, нам там няма чаго чакаць. Мне здаецца, калі судзіць не з пазіцыі сумлення, а з пункту гледжання выгод і рызык, то мы б больш страцілі, калі б прамаўчалі. Калі ў цябе няма канцэртаў, але ёсць слухач - ты як гурт яшчэ жывы. Калі ў цябе свабодныя канцэрты, але на іх ніхто не ходзіць і цябе не слухае - гэта ўсё, канец.

- Страшна на здымках кліпа былo?

- Так, у мяне канкрэтна было. Калі гэта мора людзей - з аднаго боку ў цябе натхненне. Але з іншага боку ты не ведаеш, магчыма, нейкая правакацыя адбудзецца ці яшчэ штосьці. Мы прыцягваем да сябе ўвагу - чым гэта скончыцца? У нас разбілі на гэтых здымках дрон, людзі перахапілі. Таму было страшна, вядома.

- У які момант табе было страшней за ўсё?

- Мы выступалі ў тым ліку на дваровых канцэртах. Свядома хацелі падтрымаць людзей, але ў той жа час разумелі, што можам не дайграць канцэрт. Таму што прэцэдэнты былі: хтосьці заканчваў выступ, кагосьці забіралі. Шанцы 50 на 50. было даволі трывожна.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках