6 сакавiка 2021, Субота, 8:29
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік штабоў Навальнага ацаніў колькасць удзельнікаў пратэстаў па ўсёй Расеі ў 250-300 тысяч чалавек

2
Кіраўнік штабоў Навальнага ацаніў колькасць удзельнікаў пратэстаў па ўсёй Расеі ў 250-300 тысяч чалавек

Пратэсты прайшлі ў 66 гарадах Расеі.

Паводле звестак сеткі штабоў расейскага апазіцыянера Аляксея Навальнага, колькасць удзельнікаў пратэстнай акцыі ва ўсіх расейскіх гарадах у суботу, 23 склала мінімум 250 тысяч.

Пра гэта паведамляюць Открытые медиа.

«Мінімум - 250 тысяч, а хутчэй - дзесьці 300 тысяч», - сказаў кіраўнік сеткі Леанід Волкаў.

Паводле звестак штаба, колькасць пратэстоўцаў амаль ніколі не ўдаецца падлічыць дакладна. Напрыклад, па Маскве ёсць некалькі адзнак і ў іх вялікая розніца.

Агенцтва Reuters паведамляла пра 40 тысячах пратэстоўцаў, у ГУ МУС Масквы маштаб пратэсту ацанілі для РБК у 4 тысячы чалавек. Акрамя таго, ацэнка па Маскве каардынатара праекта Белы лічыльнік Дзмітрыя Несцерава - больш за 20 тысяч.

У 66 гарадах Расеі ў суботу, 23 студзеня, прайшлі масавыя шэсці ў падтрымку апазіцыйнага палітыка Аляксея Навальнага. Больш за 100 тысяч чалавек выйшлі на пратэстныя акцыі па ўсёй краіне. Рэкордныя 3200 чалавек былі затрыманыя.

17 студзеня Навальнага затрымалі пры праходжанні памежнага кантролю ў маскоўскім аэрапорце Шарамеццева. Палітык вярнуўся ў Расею з Нямеччыны, дзе лячыўся і аднаўляўся ад наступстваў атручвання нервова-паралітычным рэчывам Навічок.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».