20 красавiка 2024, Субота, 1:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вясновы наступ

33
Вясновы наступ
Фото: Владимир Цвирко

Сілавікі проста кінуць Лукашэнку і паспрабуюць растварыцца на прасторах Еўразіі.

Вядомы расейскі палітолаг Андрэй Суздальцаў падзяліўся сваім бачаннем сітуацыі ў Беларусі. Падаем некаторыя тэзісы з ягонага артыкула на сайце politoboz.com.

Лукашэнка і ягонае найбліжэйшае атачэнне - гэта кіраўнікі з мінулага, індустрыяльнага стагоддзя - стагоддзя калгасаў і саўгасаў, палёў да гарызонту, абкуродымленых цэхаў з тысячамі станочнікаў, дэманстрацыямі адданасці і парадамі, стандартнымі патрэбамі і формамі іх задавальнення, валавымі паказчыкамі і забітымі неліквідаў складамі, тэлебачаннем з адзіным і зацверджаным пунктам гледжання... Нагадаем, што А. Лукашэнка - «"прэзідэнт тэлевізара», а не Інтэрнэту, і тое, што ён бачыць у Інтэрнэце ворага, з'яўляецца натуральным: аўтарытарызм і Інтэрнэт несумяшчальныя.

Фашысцкая хунта сілавікоў у XXI стагоддзі ў Еўропе ў эпоху Інтэрнэту - абсурд. Як збіраюцца А. Лукашэнка і сілавікі захаваць сваю ўладу? Пойдзем ад бліжэйшых пагроз. Да прыкладу, у канцы сакавіка 2021 года цалкам магчымы пачатак «другой хвалі» супраціву - «Вясновага наступу». Як яго спыніць? Зразумела, што цяпер, улады могуць спыніць новыя масавыя вулічныя акцыі толькі сілай, уключаючы выкарыстанне смяротнай зброі супраць бяззбройнага насельніцтва. Зразумела, што гэта будзе катастрофай для рэжыму, які трымаецца толькі на штыках.

Рэакцыя Масквы, якая цяпер уваходзіць на хвалі праблемы Навальнага ў Думскую выбарчую кампанію, у гэтым выпадку цалкам прадказальная: неадкладны дамоўны транзіт улады ў Беларусі, бо цяжка, з аднаго боку, крытыкаваць дэмакратаў у ЗША за фальсіфікацыю выбараў і адначасова падтрымліваць А. Лукашэнку. Апаненты, шэрагі якіх актыўна растуць, неадкладна скарыстаюцца гэтай ашаламляльнай супярэчнасцю ў палітычнай рыторыцы кіроўных колаў Расеі.

Вяртанне да тэмы транзіту ўлады азначае распад хунты і зняцце падтрымкі сілавікоў з клана А. Лукашэнка.

Рэпліка

Вельмі цікава назіраць за беларускімі дзяржаўнымі СМІ і прадстаўнікамі беларускай «экспэртызы», калі яны спрабуюць сфармуляваць са старонак сваіх выданняў або з экрана беларускай тэлевізіі прычыны народных пратэстаў. Падаецца цэлы набор прычын, пачынаючы ад лібералізму беларускіх уладаў (!), «улежнага ды ўежнага жыцця» беларускага насельніцтва, з'яўлення IT-сектара і ўмяшання Захаду. Але ніхто і ніколі з прапагандыстаў улады не кажа аб галоўнай прычыне беларускага палітычнага крызісу - фальсіфікацыі жнівеньскіх 2020 году прэзідэнцкіх выбараў. Мабыць, гэтая тэма цалкам пад забаронай, што прымушае беларускіх экспэртаў хлусіць і выкручвацца.

Мяцеж

У кожным выпадку, нам давядзецца прызнаць, што цяперашняя тактыка недапушчэння «Вясновага наступу» напраўду спрыяе «выбуху» на рубяжы сакавіка-красавіка 2021 года. Улады самі капаюць сабе магілу, бо ўсе масавыя выступы імгненна зноў паставяць пытанне аб неабходнасці хутчэйшага транзіту ўлады, што будзе азначаць ў той ці іншай ступені мяцеж беларускіх сілавікоў.

Праблема ў тым, што транзіт улады для сілавікоў, якія ў кожным выпадку сталі «расходным матэрыялам», азначае расстрэльныя прысуды. Так што выбар у хунты невялікі. У першым выпадку сілавікі проста кінуць А. Лукашэнку і паспрабуюць растворыцца на прасторах Еўразіі. У другім варыянце, каб сысці ад адказнасці, беларускія сілавікі ліквідуюць А. Лукашэнку і ягоны клан. Звяртаем увагу на тое, што пры кожным варыянце хунта ператвараецца ў расстрэльную мікрахвалёўку, што наогул характэрна для такога кшталту структур і з'яўляецца традыцыйным лёсам для ўдзельнікаў гульні з аўтарытарызмам.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках