29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генадзь Фядыніч вызвалены ад «хатняй хіміі»

Генадзь Фядыніч вызвалены ад «хатняй хіміі»
ГЕНАДЗЬ ФЯДЫНІЧ

Адзін з лідараў прафзвязу РЭП дамагаецца атрымання дакумента аб вызваленні.

У студзені 2021 года адзін з лідараў прафзвязу РЭП Генадзь Фядыніч зняты з уліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі РУУС Цэнтральнага раёна Менска, дзе стаяў на ўліку два гады. Аднак атрымаць афіцыйны дакумент аб заканчэнні тэрміну «хатняй хіміі» прафлідару пакуль не ўдалося.

- Я атрымаў вуснае апавяшчэнне, што зняты з уліку ў міліцыі, але няма ніякіх дакументаў, якія пацвярджаюць маё вызваленне. Застаецца ў дзеянні іншая частка пакарання - забарона займаць пасады, звязаныя з выкананнем адміністрацыйна-гаспадарчых і арганізацыйна-распарадчых функцый, на працягу пяці гадоў. Тым не менш, я буду дамагацца выдачы даведкі, што зняты з уліку ў міліцыі, - распавёў praca-by.info Генадзь Фядыніч.

24 жніўня 2018 году суд Савецкага раёну Менску вынес прысуд паводле «справы прафзвязаў»: прызнаў Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка вінаватымі паводле ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь («ухіленне ад выплаты падаткаў у вялікай суме і прысудзіў іх да 4 гадоў абмежавання волі без накіравання ва ўстановы адкрытага тыпу з забаронай займаць кіруючыя пасады тэрмінам на 5 гадоў»).

9 лістапада Менскі гарсуд пакінуў у дзеянні прысуд суда Савецкага раёна.

Крымінальна-выканаўчая інспекцыя Цэнтральнага раёна азнаёміла Генадзя Фядыніча з рэжымам «хатняй хіміі» 4 студзеня 2019 года.

Ігара Комліка паставілі на ўлік у крымінальна-выканаўчай інспекцыі Фрунзенскага РУУС Менска ў снежні 2018 гады; яму збавілі год пакарання праз амністыю і вызвалілі ад хатняй хіміі яшчэ ў 2020 годзе.

Што змянілася ў жыцці прафлідара пасля заканчэння «хатняй хіміі»?

- Цяпер я магу ездзіць па Беларусі, у службовыя выправы, пакідаць кватэру ў выходныя і святочныя дні, дапамагаць цешчы на лецішчы. Асабліва гэта адчуваецца ў выходныя дні: раніцай ты ўстаеш і адчуваеш, што можаш спусціцца не толькі з восьмага да першага паверха, а проста выйсці на двор і падыхаць паветрам. Больш за ўсіх умоўнай свабодзе ўзрадаваліся жонка з цешчай, якім давялося ўдваіх тры гады працаваць на лецішчы.

Аднак заканчэнне «хатняй хіміі» зусім не азначае поўную свабоду, прызнаецца Генадзь Фядыніч:

- Застаецца адкрытым пытанне з выездам за мяжу. Паколькі існуе дадатковае пакаранне, міліцыя мае права раз на паўгода выклікаць мяне і правяраць, дзе я працую, якую пасаду займаю - гэта права крымінальна-выканаўчай інспекцыі. У кожным выпадку поўнай свабоды пакуль няма.

- Пасля сфабрыкаванай справы прафзвязаў штампаванне крымінальных спраў пастаўленае на паток. На прафзвязе РЭП абкаталі схему фабрыкацыі крымінальных спраў; але калі ў справе прафзвязаў яшчэ бачныя няўклюдныя спробы хаця б зрабіць бачнасць «давесці злачынства», то цяпер палітычныя крымінальныя справы фальсіфікуюцца на пустым месцы. Але такія злачынствы не маюць тэрмінаў даўніны: за фабрыкацыі крымінальных спраў давядзецца адказваць, - перакананы Фядыніч.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках