25 красавiка 2024, Чацвер, 15:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Суздальцаў: Сілавікі могуць ліквідаваць Лукашэнку і ягоны клан

Андрэй Суздальцаў: Сілавікі могуць ліквідаваць Лукашэнку і ягоны клан
АНДРЭЙ СУЗДАЛЬЦАЎ

Выбар у хунты невялікі.

Пра гэта піша расейскі палітолаг Андрэй Суздальцаў у артыкуле для сайта politoboz.com.

- Тактыка недапушчэння «Вясновага наступу» напраўду спрыяе «выбуху» на рубяжы сакавіка-красавіка 2021 года. Улады самі капаюць сабе магілу, бо ўсе масавыя выступы імгненна зноў паставяць пытанне аб неабходнасці хутчэйшага транзіту ўлады, што будзе азначаць ў той ці іншай ступені мяцеж беларускіх сілавікоў.

Праблема ў тым, што транзіт улады для сілавікоў, якія ў кожным выпадку сталі «расходным матэрыялам», азначае расстрэльныя прысуды. Так што выбар у хунты невялікі. У першым выпадку сілавікі проста кінуць А. Лукашэнку і паспрабуюць растворыцца на прасторах Еўразіі. У другім варыянце, каб сысці ад адказнасці, беларускія сілавікі ліквідуюць А. Лукашэнку і ягоны клан. Звяртаем увагу на тое, што пры кожным варыянце хунта ператвараецца ў расстрэльную мікрахвалёўку, што наогул характэрна для такога кшталту структур і з'яўляецца традыцыйным лёсам для ўдзельнікаў гульні з аўтарытарызмам.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках