28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзе пралічыўся Крэмль

7
Дзе пралічыўся Крэмль
Фота: Bloomberg

Расейская ўлада старэе разам з прэзідэнтам.

Тыя, хто паспеў нарадзіцца за Пуціным. Тыя, хто рос у эпоху «ўставання з каленяў». Улады абураныя, пагражаюць пакараннямі сацсеткам, шукаюць змовы і ківаюць на наступствы. Нічога дзіўнага. Калі дзеці адпрэчваюць тое, што было пабудавана бацькамі, то гэта выглядае як аплявуха.

З іх бацькамі расейская ўлада паспела дамовіцца. Яшчэ ў нулявыя, калі прапанавала ім сацыяльны кантракт. Бацькі адмовіліся ад правоў і свабодаў у абмен на стабільнасць і рост даходаў. Асабліва недаверлівых Крэмль палохаў дзевяностымі, запэўніваючы, што толькі яны нараджаюцца з дэмакратыі і галоснасці, - піша Павел Казарын для сайта «Крым.Реалии».

Але гэта параўнанне ўсё горш працуе для цяперашніх падлеткаў. Яны самі - дзеці дзевяностых. Іх складана напалохаць словам, якое не нясе для іх асацыяцый. Затое ўсё сваё жыццё яны назіраюць краіну, якую паслядоўна заціскаюць. Расейская ўлада старэе разам з прэзідэнтам - і ў выніку з кожным годам становіцца ўсё меней гнуткай і ўсё менш адаптыўнай. Больш за тое - яна становіцца ўсё больш антымаладзёвай.

Тыя, хто ў Расеі толькі паспеў атрымаць пашпарт, усё сваё свядомае жыццё правялі ў посткрымскай рэальнасці. Падаў курс рубля. Спартоўцаў лавілі на допінгу. Падробны патрыятызм ліўся з экранаў. Іх настаўнікі фальсіфікавалі выбары. Іх бацькі крывадушна маўчалі.

Усе гэтыя гады іх краіну лавілі на злачынствах. Ханжаства станавілася нормай. Дамова, укладзеная з бацькамі, адгукнулася моладзі дзяржпрапагандай і даносамі. Забітымі сацыяльнымі ліфтамі і цэнзурай. Улада можа быць упэўненая, што сваю частку дамовы яна выконвае. Але яна складала яе не з імі.

Зараз усе афіцыйныя рупары будуць запэўніваць, што закуліса рыхтуецца «выкарыстоўваць дзяцей». І гэта самы ідыёцкі спосаб рэакцыі на сітуацыю. Таму што выхад на вуліцу для маладых - гэта заяўка на суб'ектнасць. Заяўка на права быць пачутымі. А адмова ў гэтай самай суб'ектнасці («вы не самастойныя і вас выкарыстоўваюць») - толькі выканае ролю бензіну для гэтага катла настрояў.

Усё, што ім гатовы прапанаваць Крэмль, - гэта вобраз мінулага. Альбо вобраз «велічы», знойдзены ў савецкіх засеках і злеплены паводле імпэрскіх лекалаў. Альбо вобраз «шалёных дзевяностых» - як антытэзу стабільнасці. Ва ўлады няма вобраза будучыні - таму што яна не думае гэтай катэгорыяй. Яна спрабуе рэанімаваць імпэрскі труп і шчыра здзіўляецца, чаму гэта не прыводзіць у экстаз тых, хто маладзейшы.

Пакаленне дзяцей вырасла ў саслоўным грамадстве. Сацыяльныя вяршыні аблюбавалі тыя, каму пашанцавала. Паказная раскоша ўсіх, хто знайшоў сабе месца пад сонцам. Запыт на справядлівасць асуджаны быць без адказу. У тым ліку, і на справядлівасць сацыяльную.

Год таму ім сказалі, што Пуцін можа праседзець да 2036 года. Тыя, хто нарадзіўся ў год яго першай прысягі, паспеюць да таго моманту размяняць чацвёрты дзясятак. Выдатная забетанаваная рэальнасць, у якой час працуе супраць цябе. У якой нават вуліцы Беларусі выглядаюць як імпрэза вальнадумства.

Цяпер расейскія ўлады шукаюць у тым, што адбываецца інтрыгі закулісся. Што і нядзіўна. Сама спроба забіць Навальнага з дапамогай хімічнай зброі азначае, што яго статус для расейскіх уладаў канчаткова змяніўся. З гэтага часу ён не «свой бунтар». З гэтага часу ён «агент уплыву» і «здраднік». А таму кожны пратэстны мітынг пад яго сцягамі цяпер успрымаецца ў Крамлі не як дамарослае абурэнне, а як імпарт нестабільнасці. А гэта ўжо не паліцэйская задача, а вайсковая.

І самымі гаротнымі на гэтым фоне выглядаюць бацькі. Тыя самыя, што абмянялі дваццаць гадоў таму свабоду на лядоўню. Прычым не толькі сваю, але і свабоду наступнага пакалення. І цяпер яны старанна шукаюць тых, хто вымусіў пакаленне дзяцей выходзіць на пратэсты. Што ж, для іх ёсць добрая навіна.

Досыць падысці да люстэрка.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках