29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Нямеччыне запатрабавалі ад РФ растлумачыць абвінавачванні Пуціна ў карупцыі

19
У Нямеччыне запатрабавалі ад РФ растлумачыць абвінавачванні Пуціна ў карупцыі

Таксама Бэрлін раскрытыкаваў дзеянні паліцыі на акцыях у падтрымку Навальнага.

Упаўнаважаны ўрада ФРГ у пытаннях міжнацыянальнага супрацоўніцтва з Расеяй Ёханн Затхоф (Johann Saathoff) запатрабаваў ад Масквы растлумачыць абвінавачванні ў карупцыі Уладзіміра Пуціна. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю газеце Saarbrücker Zeitung, апублікаваным у панядзелак, 25 студзеня, піша сайт dw.com.

Гаворка ідзе пра расследаванне Фонду барацьбы з карупцыяй (ФБК) аб так званым «палацы Пуціна». «Калі абвінавачванні не адпавядаюць рэчаіснасці, расейскі ўрад можа растлумачыць гэта сваім грамадзянам замест таго, каб затрымліваць іх», - сказаў Затхоф.

Затхоф раскрытыкаваў дзеянні расейскага паліцыі

«Пуцін заўсёды называў барацьбу з карупцыяй сваёй мэтай. Зараз ёсць добрая магчымасць канкрэтна гэта прадэманстраваць», - дадаў упаўнаважаны ўрада ФРГ у Расеі. Ёхан Затхоф таксама выказаўся ў абарону права на мірныя дэманстрацыі і раскрытыкаваў дзеянні паліцыі на мітынгу 23 студзеня.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках