25 красавiка 2024, Чацвер, 1:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Студэнта БДУІР, якому суд даў 114 дзён арышту за маршы, адлічылі з універсітэта

7
Студэнта БДУІР, якому суд даў 114 дзён арышту за маршы, адлічылі з універсітэта
ЯН САЛАНОВІЧ

Яна Салановіча выпусцяць на волю толькі ў канцы лютага.

Яна Салановіча, студэнта БДУІР і экс-супрацоўніка навукова-тэхнічнага цэнтра КДБ, якога ў лістападзе - снежні восем разоў судзілі за ўдзел у нядзельных маршах, адлічылі з універсітэту. У суботу ягоная сям'я атрымала з ВНУ адпаведны ліст. У дакуменце напісана, што Ян адлічаны з 12 студзеня 2021 году за «непаспяховасць па трох і больш вучэбных прадметах», tut.by.

Нагадаем, Яна Салановіча затрымалі ў нядзелю, 1 лістапада, падчас маршу на Курапаты. Назаўтра суд даў яму 12 дзён арышту, але, адседзеўшы іх, на волю Ян так і не выйшаў. Як пазней высветліў адвакат, падчас разбору малады чалавек паведаміў, што на знак пратэсту выходзіў на вуліцу са жніўня, і пералічыў 15 эпізодаў.

- Тэрмін адміністрацыйных правапарушэнняў два месяцы, таму жнівень яму «спісалі» і сталі судзіць за астатні час, - распавядала раней Вольга Салановіч, мама маладога чалавека. – З нашых падлікаў, усяго ў яго павінна быць восем пасяджэнняў.

Так і адбылося. У выніку, калі скласці арышты, якія Ян атрымаў на ўсіх судах, за кратамі ён павінен правесці 114 дзён і выйсці на волю толькі ў канцы лютага. Пры гэтым абаронца маладога чалавека Дзмітрый Пігуль упэўнены, што, улічваючы сітуацыю Яна, за кратамі ён павінен быў апынуцца ўсяго на 37 дзён. Падчас судовых пасяджэнняў сваё меркаванне адвакат тлумачыў так: даведаўшыся ў пачатку лістапада пра тое, што Ян наведваў масавыя мерапрыемствы ў верасні - кастрычніку, супрацоўнік, які вёў адміністрацыйны працэс, павінен быў адразу скласці сем пратаколаў або адзін і пераслаць у суд. У выніку максімум, які студэнт мог атрымаць за правапарушэнні, у якіх прызнаўся, - 25 дзён. Плюс 12 дзён, што суд прызначыў яму за шэсце 1 лістапада, калі яго затрымалі.

Трэці месяц Ян знаходзіцца на Акрэсціне. За ўвесь гэты час, кажа яго мама Вольга, сям'я не атрымала ад сына ніводнага ліста. Перыядычна вестачкі ад Яна прылятаюць праз яго сукамернікаў, якія выходзяць на волю. Апошняя была два тыдні таму: патэлефанаваў мужчына, які сядзеў з хлопцам. Ён паведаміў, што з Янам ўсё добра.

- У суботу мы атрымалі ліст з універсітэта, у ім напісана, што сын не здаў зімовую сесію (3 залікі, 5 экзаменаў і курсавую. - заўвага рэд), таму яго адлічваюць, - распавядае Вольга. - Я пакуль не ведаю, што рабіць з гэтай інфармацыяй. Думаю, мне трэба дачакацца Яна. Калі ён вызваліцца, ён сам павінен вырашыць: ці хоча ён вучыцца ў гэтым універсітэце ці не. Тады і будзе нешта рабіць.

Акрамя таго, распавядае Вольга, яны пісалі зварот у пракуратуру ў Менску. У ім прасілі праверыць законнасць пастаноў суда Партызанскага раёна Менска, дзе разбіралі справы Яна, а таксама ўмовы ўтрымання ў ЦІП на Акрэсціна, дзе знаходзіцца зараз ужо экс-студэнт.

- Пракуратура адправіла наш зварот у суд Партызанскага раёна Менска, - адзначае суразмоўца.

У адказе напісана, што ў кампетэнцыю раённага суда не ўваходзіць праверка законнасці вынесеных судовых пастаноў.

«Таксама ваш зварот змяшчае просьбу (патрабаванне) правядзення праверкі ў ІЧУ (ЦІП) ГУУС Менгарвыканкама ў пытанні незаконнага пазбаўлення Салановіча Яна яго права на штодзённыя шпацыры, права на наведванне душа, таксама правы на атрыманне (адпраўку) і пісьмовай карэспандэнцыі, - пазначанае ў дакуменце, які мама маладога чалавека атрымала з суда Партызанскага раёна Менска. - тлумачыць, што [...] гэтыя пытанні ўваходзяць у кампетэнцыю начальніка або на ягоныя даручэнні супрацоўнікаў месца адбыцця адміністрацыйнага арышту».

Адзначым, што праваабаронцы прызналі Яна палітвязнем і патрабуюць неадкладна яго вызваліць.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках