24 красавiка 2024, Серада, 18:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На выходных у розных месцах горада жодзінцы выйшлі на пратэставыя акцыі

1
На выходных у розных месцах горада жодзінцы выйшлі на пратэставыя акцыі

На адным з дамоў Жодзіна амаль на ўсіх паверхах адначасова з'явіліся бел-чырвона-белыя сцягі.

У мінулыя выходныя, 23–24 студзеня жыхары Жодзіна традыцыйна выйшлі на акцыі салідарнасці, каб падтрымаць беларусаў, пазбаўленых волі, піша ex-press.by.

На адной з прыгарадных трасаў прайшоў марш жыхароў Жодзіна, якія сталі ў ланцуг. У кожнага з іх у руках быў сцяг.

На адным з дамоў на вуліцы 50 гадоў Кастрычніка амаль на ўсіх паверхах адначасова з'явіліся бел-чырвона-белыя сцягі.

«Свабоду Ігару Лосіку!» – акцыі ў падтрымку палітвязня, які больш за 40 дзён галадае ў жодзінскай турме, прайшлі не аднойчы.

Адну з акцыяў у падтрымку Ігара Лосіка зладзілі каля капліцы на вуліцы Маскоўскай.

Нараджэнка Жодзіна, студэнта другога курса Віцебскага медыцынскага ўніверсітэта Паліна Нітчанка павінна была выйсці з Віцебскага СІЗА ў мінулую пятніцу. Але ў гэты дзень яе асудзілі зноў. Дзяўчына атрымала 10 сутак. Жодзінцы выйшлі ў падтрымку Паліны і яе сям'і.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках