24 красавiка 2024, Серада, 7:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія гатэлі і рэстараны завіслі на парозе жыцця і смерці

10
Беларускія гатэлі і рэстараны завіслі на парозе жыцця і смерці

Зніжэнне спажывецкага энтузіязму відаць з раздробнага таваразвароту.

Бізнэсы ў сферы HoReCa ў пачатку года выявілі прабоіну ва ўстойлівасці. У навагоднія святы галіна гасціннасці атрымала другі ўдар, banki24.by.

Першая хваля каранакрызісу вясной і летам выпрабавала на трываласць гатэлі і рэстараны. У той час як казённыя прадпрыемствы атрымалі фінансавыя ўліванні на мільярды рублёў, прыватнікам улады прапанавалі выплываць самастойна.

Другая хваля эпідэміі дадаткова пашчыпала галіну HoReCa (скарачэнне расшыфроўваецца як Hotel – Restaurant – Cafe / Catering). Гэта відаць з чарговага глыбокага скарачэння таваразвароту грамадскага харчавання.

Хоць у Беларусі няма строгіх карантынных захадаў, як у большасці краінаў Еўропы, продажы ў грамадскім харчаванні за верасень упалі на 12,7%, за кастрычнік – на 13,7%, за лістапад – на 24,8%, а за снежань – на 26,6%.

У цэлым за 2020 год пасля лютага не было ніводнага месяца, калі таваразварот грамадскага харчавання выйшаў бы на ўзровень 2019-га. За 12 месяцаў продажы ў кампаній грамадскага харчавання скараціліся на 20%, хоць у 2019-м быў рост на 9,3%. У сутнасці, галіна адкацілася адразу на некалькі гадоў таму.

Зніжэнне спажывецкага энтузіязму відаць таксама з раздробнага таваразвароту. У апошнія месяцы 2020-га яго дынаміка зноў апусцілася ніжэй за нулявую адзнаку. У снежні 2019 года раздробныя продажы выраслі горш за ўсё за год – на 2,1%. Аднак у канцы 2020-га таваразварот нават да гэтай нізкай базы ўпаў на 0,1%.

Фінансавыя вынікі буйных і сярэдніх прадпрыемстваў часовага пражывання і харчавання вядомыя за 11 месяцаў. За гэты тэрмін іх выручка ўпала на 18,2% у намінале (з улікам інфляцыі – больш за 20%). Замест прыбытку ад рэалізацыі гатэлі і рэстараны паказалі страты на 25,9 млн BYN.

Рэнтабельнасць продажаў у сферы HoReCa апусцілася з +5,5% у 2019-м да мінус 2,7% у 2020-м. У 2020 годзе блізу 57,4% кампаній-флагманаў галіны панеслі страты ад рэалізацыі прадукцыі, а яшчэ 32,4% паказалі рэнтабельнасць у межах 0–5%.

Канчатковы фінансавы вынік працы прадпрыемства адлюстроўвае чысты прыбытак (альбо чыстая страта). Чыстыя страты гатэляў і рэстаранаў за 11 месяцаў склалі 399,9 млн BYN.

Страты стратнай часткі арганізацый дасягнулі 415,5 млн BYN (рост у 7 разоў да 2019 года), прыбытак прыбытковай часткі – 15,5 млн BYN (зніжэнне ў 3,4 разы да 2019-га). Пры гэтым не факт, што ў 2020 годзе ўсе страты былі паказаныя, бо цяпер дзейнічае ўказ пра асаблівы парадак спісання курсавых розніцаў.

Сумарныя пазыкі галіны HoReCa да 1 снежня дасягнулі 2,103 млрд BYN. Рост за 2020 год склаў 28,2%. Флагманы гатэльна-рэстараннага бізнэсу выплацілі ў крэдытах і пазыках 107,9 млн BYN, што эквівалентна 11,2% ад выручкі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках