24 красавiка 2024, Серада, 4:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

95% паражэння лёгкіх: Як пенсіянер перанёс цяжкі COVID-19 і выжыў

3
95% паражэння лёгкіх: Як пенсіянер перанёс цяжкі COVID-19 і выжыў

Валерый Горда больш за 40 дзён правёў у рэанімацыі.

Валерый Горда жыве ў пасёлку Дружны Пухавіцкага раёна. У канцы мінулага года ў яго быў дыягнаставаны каранавірус, КТ паказала паражэнне 95% лёгкіх. Гісторыю акрыяння мужчыны расказвае tut.by.

Да медыкаў 69-гадовы Валерый звярнуўся ў пачатку снежня мінулага года – прычынай стала высокая тэмпература, спадарожным захворваннем быў цукровы дыябет 2-га тыпу. Тэст паказаў каранавірусную інфекцыю, на КТ было цяжкае паражэнне лёгкіх – 95%.

У мясцовай лякарні месцаў не знайшлося, таму Валерыя адправілі ў Вілейскую ЦРБ. Чатыры дні ён правёў там у стацыянары, а потым страціў прытомнасць – і яго перавялі ў рэанімацыю. У рэанімацыі мужчына быў 43 дні, з іх 38 – на ШВЛ.

На мінулым тыдні Валерый выпісаўся з вілейскай лякарні. Цяпер ён дыхае самастойна, але яму патрэбны доўгі шлях да канчатковага аднаўлення.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках