20 красавiка 2024, Субота, 10:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэа пагоні мядзведзя за лыжнікам у Румыніі набірае папулярнасць у сеціве

8
Відэа пагоні мядзведзя за лыжнікам у Румыніі набірае папулярнасць у сеціве

Турысты на пад'ёмніку спрабавалі папярэдзіць патрапілага ў бяду.

Інцыдэнт адбыўся на схіле ў румынскім Прэдзяле. Паведамляецца, што турысты, якія знаходзіліся ў крэслах на гарналыжным пад'ёмніку, спрабавалі папярэдзіць патрапілага ў бяду лыжніка, паведамляе unian.net.

- Давай хутчэй, хутчэй! Мядзведзь за табой гоніцца! Не азірайся больш назад, - крычалі людзі.

На шчасце, лыжнік заезд-забег «выйграў», і мядзведзь перастаў яго пераследаваць.

Прадстаўнік акруговай інспекцыі Іён Захарыя адзначыў, што турыст паступіў правільна, калі ў нейкі момант кінуў свой заплечнік, і мядзведзь заняўся вывучэннем гэтага аб'екта. Менавіта ў гэты момант небяспека была пераадоленая.

Са слоў работнікаў турыстычнага аб'екта, цягам дня ў службу 112 паступіла тры званкі аб прысутнасці драпежніка. У гэтых сігналах гаварылася пра тое, што мядзведзь з'яўляўся на двух схілах.

Пасля ўлады Брашава выпусцілі два папераджальныя паведамленні.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках