23 красавiка 2024, aўторак, 12:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Партугаліі пераабралі прэзідэнта

У Партугаліі пераабралі прэзідэнта
МАРСЭЛУ РЭБЕЛУ ДЫ СОЎЗА
ФОТА: GETTY IMAGES

Марсэлу Рэбелу ды Соўза атрымаў дастаткова галасоў, каб не праводзіць другі тур выбараў.

Дзейны прэзідэнт Партугаліі Марсэлу Рэбелу ды Соўза набраў 61,6% галасоў на выбарах кіраўніка дзяржавы пасля апрацоўкі 98% пратаколаў, паведамляе kommersant.

Пра гэта сведчаць звесткі МУС краіны. Ягоны найбліжэйшыя спаборнікі - юрыст Ана Гомеш і лідар крайне правай партыі «Досыць!» Андрэ Вентура - атрымалі 12,24% і 11,9% галасоў адпаведна.

Выбарчыя ўчасткі зачыніліся 24 студзеня а 19:00 паводле мясцовага часу. Неўзабаве пасля закрыцця ўчасткаў СМІ са спасылкай на экзітполы паведамілі, што Рэбелу ды Соўза заручыўся падтрымкай больш чым 50% грамадзян, якія галасавалі - гэтага дастаткова, каб не праводзіць другі тур выбараў.

Пераабранне Рэбелу ды Соўза

У 2016 годзе Марсэлу Рэбелу ды Соўза быў абраны прэзідэнтам Партугаліі на пяцігадовы тэрмін. Кіраўнік дзяржавы не можа займаць пасаду прэзідэнта больш за два тэрміны запар, аднак агульнага абмежавання на колькасць прэзідэнцкіх тэрмінаў няма.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках