19 красавiка 2024, Пятніца, 7:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Больш за 370 беларускіх спартоўцаў падтрымалі байца Кудзіна

7
Больш за 370 беларускіх спартоўцаў падтрымалі байца Кудзіна
АЛЯКСЕЙ КУДЗІН

Зварот будзе перададзены расейскім уладам.

Беларускі фонд спартовай салідарнасці накіраваў ліст у абарону байца Аляксея Кудзіна генеральнаму пракурору Расеі Ігару Краснову, міністру ўнутраных спраў Расеі Уладзіміру Калакольцаву, упаўнаважанаму ў правах чалавека ў Расеі Таццяне Маскальковой, старшыні Камітэту Дзяржаўнай Думы Федэральнага Сходу Расеі ў фізічнай культуры, спорту, турызму і справах моладзі Барысу Пайкіну і прэзідэнту Алімпійскага камітэта Расеі Станіславу Пазнякову, піша «Трибуна».

Першапачаткова подпіс пад зваротам пакінулі 332 чалавекі.

Пазней яшчэ 39 чалавек далучыліся да звароту. Сярод іх футбалісты: Піліп Рудзік, Генадзь Туміловіч, Васіль Ігнаценка, Павел Валчэцкі, Ігар Халадкоў. Шматразовая чэмпіёнка свету і Еўропы ў кікбоксінгу Марына Калініна.

Нагадаем, у Маскве быў затрыманы баец Аляксей Кудзін. Яму пагражае экстрадыцыя.

19 лістапада ў маладзечанскім судзе павінна прайсці першае пасяджэнне паводле справы байца Аляксея Кудзіна. Аднак ён на паседжанне не з'явіўся, пасля чаго быў абвешчаны ў вышук. Спартовец з'ехаў з краіны. Пра ягоныя планы пакінуць Беларусь не ведала нават жонка.

Кудзіна затрымалі на акцыі пратэсту недалёка ад маладзечанскага гарадскога парку 10 жніўня. Адпусцілі 21 жніўня, распачаўшы ў яго дачыненні крымінальную справу і абраўшы меру стрымання ў выглядзе хатняга арышту.

Аляксея Кудзіна абвінавачваюць паводле артыкула 363 Крымінальнага кодэксу - «Супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якія ахоўваюць грамадскі парадак». Максімальная санкцыя тут - да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Кудзін з'яўляецца заслужаным майстрам спорту Беларусі, чэмпіёнам свету ў тайскім боксе сярод аматараў, чэмпіён свету ў кікбоксінгу сярод прафесіяналаў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках