23 красавiка 2024, aўторак, 18:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС Украіны: Мы адлучымся ад энэргасістэм РФ і Беларусі

14
Кіраўнік МЗС Украіны: Мы адлучымся ад энэргасістэм РФ і Беларусі
ДЗМІТРЫЙ КУЛЕБА

Мэта краіны - далучыцца да сістэмы пастаўкі электраэнэргіі з ЕЗ.

Украіна павінна адрэзацца ад энэргасістэм Беларусі ды Расеі. Пра гэта ў эфіры тэлеканала «Украіна 24» заявіў кіраўнік МЗС Украіны Дзмітрый Кулеба, піша gordonua.com.

«Мэта Украіны ў 2023 годзе - далучыцца да сістэмы пастаўкі электраэнэргіі з ЕЗ. Гэта азначае, што мы павінны адрэзацца ад беларускай і расейскай сістэмы і цалкам інтэгравацца ў ЕЗ... Мы ідзем гэтым шляхам. І для мяне, як кіраўніка МЗС, гэта фундаментальна важна. Усё, што мы робім на гэтым шляху, - гэта ўсё тактыка. А стратэгія застаецца нязменнай. Мы нарэшце адлучымся ад энэргасістэм Беларусі ды Расеі», - падкрэсліў Кулеба.

Ва Украіне з 1 ліпеня 2019 года паводле стандартаў Еўрапейскага Звязу функцыянуе новы рынак электраэнэргіі, але рэформа не была закончаная: не ліквідаванае перакрыжаванае субсідаванне, адміністрацыйны ўплыў улады на рынак захоўваецца.

Пра тое, што ў 2023 годзе ўкраінская энэргасістэма павінна стаць часткай еўрапейскай, заяўляў у снежні 2019 года на той момант прэм'ер-міністр Украіны Аляксей Ганчарук.

22 студзеня 2021 года часовы выканаўца абавязкаў міністра энэргетыкі Украіны Юрый Вітрэнка сказаў, што Украіне тэрмінова варта выйсці з аб'яднанай з Расеяй і Беларуссю энэргетычнай сістэмы.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках