25 красавiка 2024, Чацвер, 11:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У зняволенага Яўгена Афнагеля памёр бацька

15
У зняволенага Яўгена Афнагеля памёр бацька
Ігар Яўгенавіч Афнагель
фото: tut.by

Адвакат каардынатара грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» звярнуўся да следства з просьбай дазволіць палітвязню прысутнічаць на пахаванні.

Сёння стала вядома, што на 83 годзе жыцця памёр Ігар Яўгенавіч Афнагель, бацька каардынатара грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Яўгена Афнагеля.

Ігар Яўгенавіч 30 гадоў жыцця прапрацаваў у рэдакцыі Беларускай Савецкай энцыклапедыі, быў вядомым беларускім марафонцам-аматарам. Пачаўшы бегаць у 1968 годзе, ён прабег чатыры экватары, больш за 160 000 кіламетраў, быў чальцом клуба бегуноў «Аматар».

Ягоны сын, Яўген Афнагель, знаходзіцца за кратамі з верасня 2020 года за ўдзел у акцыях пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў. Ягоны адвакат звярнуўся да следства з просьбай дазволіць палітвязню прысутнічаць на пахаванні бацькі.

Рэдакцыя сайта Charter97.org выказвае шчырыя спачуванні ўсім родным і блізкім Ігара Яўгенавіча Афнагеля.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках