19 красавiка 2024, Пятніца, 4:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы зафіксаваныя самыя нізкія з кастрычніка паказчыкі заражэння і смяротнасці ад COVID-19

У Польшчы зафіксаваныя самыя нізкія з кастрычніка паказчыкі заражэння і смяротнасці ад COVID-19
ФОТА: PAP

25 студзеня Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла аб 2 419 новых выпадках заражэння каранавірусам.

Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла аб 2 419 новых выпадках заражэння каранавірусам. У міністэрстве таксама паведамілі, што ад COVID-19 памерлі яшчэ 38 чалавек. Гэта самыя нізкія паказчыкі заражэння і смяротнасці ў Польшчы з кастрычніка мінулага года, паведамляе «Радыё Польшча».

Найбольшая колькасць новых заражэнняў зафіксаваная ў Мазавецкім і Паморскім ваяводствах. За мінулы дзень у Польшчы было праведзена больш за 20 тысяч тэстаў на наяўнасць каранавіруса.

Агулам на 25 студзеня ў Польшчы пацверджаныя амаль 1,5 млн выпадкаў заражэння каранавіруснай інфекцыяй, уключаючы амаль 35,5 тысячы смяротных вынікаў.

Тым часам колькасць заражэнняў каранавірусам у свеце набліжаецца да адзнакі 100 млн. Агулам з пачатку пандэміі ад COVID-19 памерлі больш за 2 млн 130 тысяч пацыентаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках