19 красавiка 2024, Пятніца, 20:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы распавялі пра плюсы вывучэння другой мовы з ранняга дзяцінства

9
Навукоўцы распавялі пра плюсы вывучэння другой мовы з ранняга дзяцінства

Новае даследаванне навукоўцаў з Вялікабрытаніі і ЗША.

Даследаванне спецыялістаў Стэнфардскага і Кэмбрыджскага ўніверсітэтаў, а таксама Універсітэта Англія Раскіна і Рэдзінгскага ўніверсітэта паказала, што дзецям-білінгвам, якія асвойваюць другую мову ў раннім узросце, даводзіцца збіраць больш інфармацыі. Гэта, у сваю чаргу, вучыць іх хутчэй пераключацца паміж рознымі задачамі і стымулюе «кагнітыўную гнуткасць». Праца апублікаваная ў прэстыжным навуковым часопісе Scientific Reports, паведамляе Incrussia.ru.

Каб даказаць гэта, навукоўцы правялі два эксперыменты, падчас якіх параўналі здольнасці людзей, якія асвоілі другую мову з ранняга дзяцінства, і тых, хто пачаў вывучэнне замежнай мовы ужо ў сталым узросце.

У першым эксперыменце ўдзельнікам прапанавалі сачыць за выявамі на экране, адна з якіх паступова мянялася. Вынік паказаў, што тыя, хто вучыў другую мову з ранняга ўзросту, значна хутчэй заўважылі змены. Другі эксперымент паказаў, што яны таксама маглі лепш кантраляваць сваю ўвагу – між іншым, яны хутчэй пераключаліся з аднае карцінкі на іншую.

«Калі дзеці растуць у больш складаным моўным асяроддзі, яны вучацца выкарыстоўваць розныя крыніцы інфармацыі - не толькі гаворку, але і, напрыклад, жэсты, найменшыя змены ў міміцы, артыкуляцыю, - кажа адзін з аўтараў працы, даследчык Універсітэта Англія Раскін Дын Д'Соуза. - Дзеці з двухмоўных сем'яў адаптуюцца да свайго больш складанага моўнага асяроддзя, выбіраючы больш узораў візуальнага асяроддзя і надаючы больш увагі новай інфармацыі».

Калі дзеці вывучаюць другую мову, пачынаючы з ранняга ўзросту (ад 0 да 3 гадоў), іх мозг становіцца больш пластычным, адзначаюць аўтары даследавання. Іх эксперыменты таксама паказваюць, што карысць ад ранняга вывучэння другой мовы захоўваецца нават у дарослым узросце.

Іншае даследаванне навукоўцаў з Канады пацвярджае гэтую выснову. Як высветлілі спецыялісты Ёркскага ўніверсітэта, дзеці, якія асвойваюць у раннім узросце дзве мовы, развязваюць галаваломкі хутчэй і больш эфектыўна, чым дзеці, якія размаўляюць толькі на адной мове.

Даследнікі тлумачаць гэта тым, што дзеці-білінгвы з ранняга ўзросту трэніруюць кагнітыўныя навыкі больш высокага ўзроўню, да якіх у тым ліку належыць планаванне, прыняцце рашэнняў і іншыя.

Калі вы хочаце, каб вашы дзеці таксама пачалі вывучаць другую мову з ранняга ўзросту, ёсць некалькі простых спосабаў зрабіць гэта дома, піша CNBC. Паводле звестак Амерыканскай асацыяцыі маўленчай мовы і слыху (ASHA), эфектыўнай магчымасцю пазнаёміць дзяцей з іншай мовай з'яўляецца спевы, прагляд шоў і праслухоўванне музыкі на іншай мове.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках