20 красавiка 2024, Субота, 7:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шатландыя і Паўночная Ірландыя выказаліся за рэферэндум аб незалежнасці

4
Шатландыя і Паўночная Ірландыя выказаліся за рэферэндум аб незалежнасці

Апублікаваныя звесткі апытання.

Грамадзяне Шатландыі і Паўночнай Ірландыі падтрымліваюць ідэю арганізацыі рэферэндумаў аб выхадзе са складу Злучанага Каралеўства. Пра гэта сведчыць апытанне, праведзенае на замову выдання Sunday Times.

Так, за паўторны рэферэндум аб незалежнасці ад Вялікабрытаніі выказаліся 50% апытаных шатландцаў, 43% не падтрымалі гэтую ідэю, астатнія - не вызначыліся. Гэта ўжо дваццатае запар даследаванне, якое паказвае перавагу незалежнікаў.

Большасць апытаных уважае, што Эдынбург лепш бы справіўся з каранавірусам, чым цэнтральны ўрад у Лондане. Большасць рэспандэнтаў таксама выказалася за скасаванне «брэксіта» і вяртанне Шатландыі ў Еўрапейскі звяз.

Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Барыс Джонсан, аднак, нязменна адхіляе заклікі да паўторнага рэферэндуму ў Шатландыі, заяўляючы, што плебісцыт 2014 года нібыта вырашыў пытанне аб незалежнасці на многія дзесяцігоддзі.

У Паўночнай Ірландыі, у сваю чаргу, за правядзенне рэферэндуму аб выхадзе са складу Вялікабрытаніі выказаўся 51% апытаных, супраць - 44%. Зрэшты, калі б такі рэферэндум адбыўся ў найбліжэйшы час, то перамаглі б прыхільнікі брытанскай кароны з вынікам у 47% супраць 42% галасоў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках