19 красавiка 2024, Пятніца, 10:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названыя тры прыкметы таго, што чалавек перахварэў на каранавірус

6
Названыя тры прыкметы таго, што чалавек перахварэў на каранавірус

Адзін з сімптомаў звычайна назіраецца ў больш за 60% пацыентаў, якія перанеслі COVID-19, праз тры месяцы.

Даведацца, ці перахварэў чалавек COVID-19, можна паводле трох асноўных прыкмет. Да такой высновы прыйшлі экспэрты Цэнтраў кантролю і прафілактыцы захворванняў ЗША, паведамляе kp.by.

Яны прааналізавалі некалькі навуковых прац па гэтай тэме і выявілі некалькі асноўных прыкмет.

Паводле звестак даследнікаў, тры асноўныя сімптомы таго, што пацыент перанёс каранавірус - гэта дыхавіца, боль у суставах і боль у цягліцах.

Дыхавіца (цяжкасці дыхання) - гэта відавочная прыкмета перанесенай каранавіруснай інфекцыі. Перахварэлыя могуць пакутаваць ад фіброзу - гэта рубцаванне тканак лёгкіх, якое з'яўляецца вынікам праблем з дыханнем.

Даследаванне, падчас якога былі вывучаны звесткі 55 акрыялых пацыентаў, апублікаванае ў навуковым выданні Lancet, паказала, што ў больш за 60% з іх быў гэты сімптом праз тры месяцы пасля выпіскі, у той час як у крыху больш за 70% фіксаваліся адхіленні ад нормы пры кампутарнай тамаграфіі лёгкіх.

Боль у цягліцах (міялгія) таксама паказвае на перанесены COVID-19 у спалучэнні з іншымі прыкметамі.

- У цэлым каранавірус, як і іншыя вірусы, можа выклікаць запаленне цягліц, - сказаў навуковец Цэнтра дыягностыкі органаў дыхання Медыцынскага цэнтра здароўя UNC Амір Барзін, каментуючы адно з наступстваў так званага працяглага COVID-19, яго цытуе выданне Express.

Доктар Барзін патлумачыў, што цягліцавы боль, які ўзнікае ў выніку віруснай інфекцыі, выкліканы пашкоджаннем цягліцавых валокнаў самім вірусам.

Боль у суставах (артралгія) - трэці сімптом, які часта ўзнікае ў перахварэлых на каранавірус. Даследаванне на гэтую тэму таксама апублікаванае ў навуковым выданні Lancet. Там адзначаецца, што артралгія выяўляецца звычайна ў 14,9% перахварэлых COVID-19 пацыентаў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках