20 красавiка 2024, Субота, 2:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саюз кінематаграфістаў Расеі: У фільмаў Навальнага больш гледачоў, чым у блокбастараў

8
Саюз кінематаграфістаў Расеі: У фільмаў Навальнага больш гледачоў, чым у блокбастараў
АЛЯКСЕЙ НАВАЛЬНЫ

Саюз кінематаграфістаў Расеі апублікаваў заяву.

Саюз кінематаграфістаў Расеі «КиноСоюз» асудзіў крымінальны пераслед апазіцыянера Аляксея Навальнага і яго паплечнікаў. Заява саюза апублікаваная на яго сайце.

«Мы ўважаем, што спроба пакараць Аляксея Навальнага і яго калег за іх дзейнасць - цяжкае злачынства супраць свабоды, і патрабуем неадкладна вызваліць арыштаваных. Мы патрабуем паслядоўнага і непрадузятага расследавання замаху на яго жыццё», - гаворыцца ў распаўсюджанай у панядзелак, 25 студзеня, заяве арганізацыі. На гэтую публікацыю звярнула ўвагу «Немецкая волна».

Аўтары заявы падкрэсліваюць, што, нягледзечы на непалітычны характар іх прафесійнай дзейнасці, яны не могуць заставацца абыякавымі да таго, што адбываецца ў грамадстве і краіне. «Цяпер дзяржаўная палітыка ў галіне кінематографа накіраваная на выпустошванне ўсяго вострага і палемічнага, грамадзянская ж пазіцыя праяўляецца ў новай экраннай форме - форме незалежнага дакументальнага расследавання, адзначаюць аўтары.

Некалькі дзясяткаў вядомых і знакамітых расейскіх кінематаграфістаў паказваюць на «велізарны рэзананс» фільмаў Навальнага і створанага ім Фонду барацьбы з карупцыяй.

Са слоў аўтараў заявы, расследаванні «Чайка», «Ён вам не Дзімон», «Палац для Пуціна» убачылі больш гледачоў, чым любы айчынны блокбастэр.

Зварот падпісалі рэжысёры Віталь Манскі, Андрэй Прошкін, Рустам Ібрагімбекаў, Барыс Хлебнікаў, кіраўнік асацыяцыі ўладальнікаў кінатэатраў Алег Бярэзін, драматургі Аляксандр Гельман і Юлія Глезарава і многія іншыя.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках