24 красавiка 2024, Серада, 0:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У аўторак у Беларусі чакаецца да +4 градусаў

У аўторак у Беларусі чакаецца да +4 градусаў

Будзе воблачна.

Аранжавы ўзровень небяспекі абвешчаны ў Беларусi 26 студзеня праз моцны вецер і вялікія ападкі, паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У аўторак будзе воблачна. Часам будуць ісці снег, мокры снег, дождж. Уначы на захадзе, раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца моцныя ападкі, мяцеліца. Месцамі магчыма наліпанне мокрага снегу. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца туман. На асобных участках дарог магчыма галалёдзіца. Вецер прагназуецца пераменных напрамкаў 5-10 м/с, уначы па Берасцейскай і Гарадзенскай абласцях, раніцай і ўдзень у многіх раёнах Беларусі з парывамі да 15-20 м/с, у дзённыя гадзіны месцамі на поўдні - да 21-23 м/с.

Тэмпература паветра на працягу дня складзе ад мінус 2 да плюс 4 градусаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках