29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнку неўзабаве накрые «другой хваляй»

10
Лукашэнку неўзабаве накрые «другой хваляй»
ФОТА: ДЗМІТРЫЙ ЛАВЕЦКІ/AP

Падстаў сёлета будзе дастаткова.

Палітычны крызіс у Беларусі, які абвастрыўся пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, ужо мае прыкметы перманентнага, заявіў у інтэрв'ю svpressa.ru палітычны аналітык Фонду развіцця інстытутаў грамадзянскай супольнасці «Народная Дыпламатыя» Яўген Валяеў.

Палітолаг адзначыў, што рэжым Лукашэнкі неўзабаве «накрые другой хваляй пратэстаў»:

- Беларускія ўлады і апазіцыя стаяць на супрацьлеглых пазіцыях у абсалютнай большасці пытанняў будучыні краіны.

Пры такім крызісе непазбежнае ўзнікненне абвастрэнняў, выклікаць якія будуць канкрэтныя інфармацыйныя падставы. Пад «другой хваляй» (масавых выступаў - рэд.) маецца на ўвазе найбліжэйшая ж інфармацыйная нагода, якая стане прычынай для новых масавых вулічных пратэстаў.

Гэтых падстаў сёлета будзе дастаткова, пачынаючы з арыштаў і судоў над палітычнымі актывістамі, заканчваючы актыўнасцю ўладаў у правядзенні Усебеларускага народнага сходу і абмеркаванні змены канстытуцыі.

Хваля пратэстаў, якая захліснула ўсю Беларусь пасля выбараў, паказала вельмі высокую жывучасць - пратэсты былі працяглымі, разнастайнымі па фармаце, у іх удзельнічалі самыя розныя сацыяльныя групы. Холад не з'яўляецца асноўнай прычынай для зніжэння пратэстнай актыўнасці - яны натуральным шляхам ужо даўно зацягнуліся, таму людзям спатрэбілася паўза, якая акурат прыпала на навагоднія святы.

Нават калі ўзгадваць украінскі Майдан, то ў самыя халодныя дні там пратэставала асноўная прафесійная група апазіцыі, так званае «пратэстнае ядро». Найбольшая ж колькасць людзей збіралася ў цэнтры Кіева на канкрэтныя даты вакол галоўнай сцэны Майдана. У адзін з такіх дзён, калі людзей на мітынгу было шмат, акурат і былі вымаўленыя апошнія вызначальныя словы пра дзяржаўны пераварот Януковіча. Хоць тады, у канцы снежня 2013 года, шмат хто казаў, што Майдан зацягнуўся і ў яго няма перспектыў. Падчас навагодніх святаў ён і праўда не паказваў высокую актыўнасць, нават вячэрнія мітынгі ля галоўнай сцэны збіралі мала людзей. Падзеі Еўрамайдана пачаліся ў канцы лістапада 2013 года, а скончыліся ў канцы лютага 2014 гады - тры месяцы, цягам якіх асноўныя падзеі адбываліся ў канкрэтныя дні, калі адбывалася актывізацыя ўсіх формаў ціску на ўлады - і вулічная пратэстная актыўнасць, і інфармацыйная падтрымка ў СМІ і інтэрнэце.

За час беларускіх пратэстаў улады зрабілі ўсе магчымыя памылкі, якія толькі пашыралі электаральную базу апазіцыі - жорсткасць у дачыненні да палітычных актывістаў, адсутнасць нават найменшай спробы пайсці на дыялог, выкарыстанне мовы нянавісці ў дачыненні да дэманстрантаў. Спробы атачэння Лукашэнкі скарыстаць больш акуратныя паліттэхналагічныя прыёмы для зніжэння градуса нянавісці ў грамадстве разбураліся аб наравістасць і непрымірымасць самога Лукашэнкі. Ягоныя выступы на сагнаных на хуткую руку мітынгах не былі накіраваныя на прымірэнне і дыялог, а наадварот, станавіліся нагодай для новых мікрахваляў пратэстаў.

- Ці зменіцца палітыка ЗША ў дачыненні да Беларусі?

- Прыход да ўлады Джо Байдэна адаб'ецца на змене палітыкі Вашынгтона ў дачыненні да Менска. Ізаляцыянізм Трампа меркаваў ігнараванне ўнутрыпалітычнай абстаноўкі не толькі ў Расеі, але і ў Беларусі. Склад новага кабінета Байдэна - Харыс, Саліван, Нуланд, Бернс, Блінкен і іншыя - паказвае, што Вашынгтон будзе зноў актыўна гуляць на сусветнай палітычнай сцэне.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках