28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Умовы службы ў частцы, дзе застрэліўся жаўнер з БелАЭС, горшыя, чым у турме»

49
«Умовы службы ў частцы, дзе застрэліўся жаўнер з БелАЭС, горшыя, чым у турме»
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Загінулы служыў усяго толькі трэці месяц.

Умовы службы ў частцы, дзе застрэліўся жаўнер, горшыя, чым у турме. Пра гэта тэлеграм-каналу nexta_tv паведаміла крыніца з часткі. Загінулы жаўнер служыў усяго толькі трэці месяц. Падчас суіцыду ён выстраліў тры разы. Пакуль невядома, з чым менавіта гэта звязанае. Магчыма, у аўтамата быў устаноўлены рэжым стральбы чаргой, альбо 2 стрэлы былі ў паветра.

Імаверна, прычынай трагедыі сталі невыносныя ўмовы службы ў частцы 7434 унутраных войскаў МУС. Жаўнеры паведамляюць, што кіраўніцтва ігнаруе ўсялякія нарматывы, звязаныя з адпачынкам для служачых. Не выконваюцца графікі варты і нормы сну (жаўнеры тэрміновай службы знаходзяцца ў патрулях па некалькі дзён без адпачынку і нармальнага сну). Наведванні і звальняльныя ўжо год як скасаваныя: ніякіх перадач, паездак дадому, сустрэч са сваякамі і іншага, што прадугледжанае кожнаму жаўнеру паводле закону. Тых, каго даўно павінны былі адправіць у адпачынак, кормяць абяцаннямі. А нядаўна камандаванне зусім агаломшыла жаўнераў рытарычным пытаннем: «А навошта вам гэты адпачынак патрэбны?».

Маральны дух жаўнераў на вельмі нізкім узроўні - праз такія ўмовы ў стрэсавым стане нават тыя, каму засталося служыць нядоўга. Што ўжо казаць пра новы заклік, які ўсведамляе свае перспектывы на 1,5 года затрымацца ва ўмовах, якія чымсьці нават горшыя за турэмныя. Самі жаўнеры баяцца кіраўніцтва і не жадаюць нікуды пісаць аб гэтых парушэннях.

Таксама паведамляецца, што на мінулым тыдні ў частку прыязджала праверка з высокапастаўленых афіцэраў МУС і ВВ, што прывяло да яшчэ большай нагрузкі на тэрміновай службы.

Вайсковая частка 7434 унутраных войскаў МУС адкрылася ў Астравецкім раёне ў 2017 годзе. Яе задачай была пастаўленая абарона БелАЭС і суправаджэнне стратэгічных грузаў.

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках