19 красавiка 2024, Пятніца, 14:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вальфовіч прызначаны дзяржсакратаром Савета бяспекі

28
Вальфовіч прызначаны дзяржсакратаром Савета бяспекі
Аляксандр Вальфовіч

Пасада была вакантнай з адстаўкі Вакульчыка ў кастрычніку мінулага года.

Лукашэнка прызначыў сёння Аляксандра Вальфовіча дзяржаўным сакратаром Савета бяспекі, паведамляе БелТА.

Да цяперашняга часу Аляксандр Вальфовіч быў начальнікам Генеральнага штаба Узброеных Сіл - першым намеснікам міністра абароны.

Пасада дзяржсакратара ў Савеце бяспекі заставалася вакантнай з тых часоў, як Валерый Вакульчык, які прапрацаваў на гэтым месцы менш за два месяцы, у кастрычніку 2020 года быў прызначаны памочнікам Лукашэнкі - інспектарам Берасцейскай вобласці.

Аляксандр Вальфовіч нарадзіўся ў 1967 годзе ў Казані. У 1988 годзе скончыў Маскоўскае вайсковае агульнавайсковае каманднае вучылішча, у 1998-м - камандна-штабны факультэт Вайсковай акадэміі Беларусі, у 2008-м - Вайсковую акадэмію Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расейскай Федэрацыі.

Вайсковую кар'еру пачаў у 1988 годзе ў Туркестанскай вайсковай акрузе. З 1993 года знаходзіцца на службе ва Узброеных Сілах Беларусі, дзе працаваў на розных пасадах у навучальным цэнтры падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў (1993-2001 гады), на базе аховы і абслугоўвання Мінабароны (2001-2005), а таксама ў Генеральным штабе ВС і брыгадзе Паўночна-Заходняга аператыўнага камандавання (2005-2010).

З 2010 да 2012 года з'яўляўся намеснікам камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання. З 2012 года знаходзіўся на пасадзе начальніка штаба - першага намесніка камандуючага войскамі Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання, а з 2015-га - камандуючага гэтымі войскамі. У 2018 годзе быў прызначаны першым намеснікам начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл, а ў студзені 2020-га - начальнікам Генштаба.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках