19 красавiка 2024, Пятніца, 15:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр былы віцэ-прэм'ер Расеі Сяргей Прыходзька

Памёр былы віцэ-прэм'ер Расеі Сяргей Прыходзька
СЯРГЕЙ ПРЫХОДЗЬКА (ФОТА: АЛЯКСЕЙ ДРУЖЫНІН / РІА НАВІНЫ)

Яму было 64 гады.

Ва ўзросце 64 гадоў памёр былы віцэ-прэм'ер Расеі і экс-кіраўнік апарату ўрада Сяргей Прыходзька. Пра гэта паведаміў «Коммерсант» са спасылкай на крыніцы, блізкія да ягонай сям'і. Ва ўрадзе пацвердзілі ТАСС інфармацыю пра смерць.

«Коммерсант» адзначыў, што Прыходзька памёр пасля доўгай хваробы – у яго быў бакавы аміятрафічны склероз, таксама вядомы як хвароба Лу Герыга.

Прыходзька працаваў намеснікам кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта РФ у 1998–2004 гадах, памочнікам прэзідэнта ў 1997–1998 гадах і ў 2004–2012 гадах. У 2013–2018 гадах ён працаваў намеснікам старшыні і кіраўніком апарату ўрада, а ў студзені 2020 года прэм'ер-міністр Міхаіл Мішусцін прызначыў Прыходзьку сваім памочнікам.

У 2018 годзе Прыходзька фігураваў у расследаванні Фонду барацьбы з карупцыяй. У ім сцвярджалася, што Прыходзька і бізнэсмэн Алег Дзерыпаска праводзілі перамовы на яхце прадпрымальніка ля берагоў Нарвегіі. Яно грунтавалася на кнізе мадэлі Насці Рыбкі «Дзённік спакушэння мільярдэра, або Клон для алігарха» і звестак з яе інстаграма. Палітык Аляксей Навальны называў тое, што адбылося, формай хабару найвышэйшай службовай асобе. Прыходзька тады не стаў падаваць у суд, заявіўшы, што «занадта шмат гонару» для апазіцыянера.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках