20 красавiка 2024, Субота, 19:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрус Кубілюс: Паводзіны Пуціна падобныя да лукашэнкаўскіх

12
Андрус Кубілюс: Паводзіны Пуціна падобныя да лукашэнкаўскіх
АНДРУС КУБІЛЮС
ФОТА: 15MIN.LT

Усё тое, што адбывалася летась у Беларусі, здаецца, пачынаецца і ў Расеі.

"Паводзіны Пуціна падобныя да лукашэнкаўскіх, яны абодва баяцца выбараў, толькі адзін прэзідэнцкіх, а другі выбараў у Думу", – сказаў у інтэрв'ю расейскай службе LRT чалец Еўрапейскага парламента Андрус Кубілюс.

Нагадаем, што Еўрапарламент прыняў спецыяльную рэзалюцыю праз арышт Аляксея Навальнага. У ёй Радзе ЕЗ прапануецца ўвесці санкцыі супраць расейскіх фізічных і юрыдычных асобаў, якія «прымалі пастанову пра арышт і зняволенне» расейца.

Кубілюс адзначыў, што Еўрапейскі парламент жорстка выказваўся яшчэ да суботніх мітынгаў.

"У чацвер была прынятая рэзалюцыя ў пытанні арышту Аляксея Навальнага, таму ў найбліжэйшы час адказным за ягонае затрыманне пагражаюць новыя санкцыі. Ёсць і патрабаванні, каб санкцыі распаўсюджваліся на самых буйных алігархаў з кола Пуціна. Рада міністраў замежных справаў збіраецца абмяркоўваць гэтае пытанне. Большая частка міністраў і дзяржаваў выказаліся за тое, каб зрабіць больш жорсткімі санкцыі", – сказаў А. Кубілюс.

На ягоную думку, напэўна на пастанову паўплываюць і суботнія мітынгі.

"Я думаю, што падзеі ў Расеі нагадваюць леташнія падзеі ў Беларусі. Паводзіны Пуціна падобныя да лукашэнкаўскіх, яны абодва баяцца выбараў, толькі адзін прэзідэнцкіх, а другі выбараў у Думу. Яны абодва знайшлі спосабы, як скрасці выбары, пасадзіць галоўных кандыдатаў і канкурэнтаў у турму і тым самым не даць грамадзянам права свабодна выказаць сваё меркаванне. Усё тое, што адбывалася летась у Беларусі, здаецца, пачынаецца і ў Расеі", – адзначыў А.Кубілюс.

Еўрапарламентар канстатуе, што ў ЕЗ ёсць досвед у гэтых пытаннях, таму ўсе лепш падрыхтаваныя да ацэнкі падзеяў у Расеі.

"Менш за 50 парламентарыяў галасавалі супраць рэзалюцыі, а 600 – за, так што тыя, хто супраць, не маюць ніякага ўплыву. Звычайна гэта альбо левыя, альбо правыя радыкалы, там бываюць прадстаўнікі самых розных краінаў. Але большая частка левых, сацыялістаў, лібералаў, правых кансерватараў, хрысціянскіх дэмакратаў – усе яны галасавалі абсалютнай большасцю за санкцыі. Да таго ж парламент выказаў меркаванне, што праект Норд Стрым – 2 павінен быць спынены ў найбліжэйшы час", – адзначыў А.Кубілюс.

Расейскія сілавыя структуры 17 студзеня затрымалі ў маскоўскім аэрапорце А. Навальнага і некалькі дзясяткаў журналістаў і актывістаў, якія прыехалі яго сустрэць, а ў мінулую суботу ўжылі сілу супраць тысячаў мірных удзельнікаў пратэстаў.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках