20 красавiка 2024, Субота, 4:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі пачалася міні-дэвальвацыя

6
У Беларусі пачалася міні-дэвальвацыя

Курсы даляра і еўра ўпарта штурмуюць новыя вяршыні.

Супраць рубля сёння гуляе ўсё: падзенне коштаў нафты, зніжэнне цікавасці інвестараў да рызыковых актываў, канец падатковага перыяду і падаражанне амерыканскай валюты ў адносінах да грашовых адзінак іншых краінаў. Але і гэта яшчэ не ўсё! Як кашмарны прывід, наперадзе маячаць новыя санкцыі, піша infobank.by.

А ўсё гэта разам здольнае вярнуць расейскі рубель (а за ім і беларускі) на ўзровень мінімумаў мінулага года.

Драматычныя падзеі разгарнуліся на Маскоўскай біржы ў другой палове дня 25 студзеня – курс даляра дасягнуў адзнакі 75,8 RUB. У пачатку гандлю 26 студзеня курс амерыканскай валюты крыху знізіўся, але, усё роўна, мы ўбачылі рост (у параўнанні з раніцай 25 студзеня) на 77,85 капейкі, да 75,6354 RUB. Такі кошт, хутчэй за ўсё, і вызначыць Цэнтрабанк РФ на 27 студзеня.

Вынікі гандлю на Беларускай валютна-фондавай біржы 25 студзеня 2021 года выглядаюць не менш шакавальна:

курс даляра падскочыў на 0,0217 (+ 0,85%), да 2,5782 беларускага рубля

курс еўра ўзляцеў на 0,0151 (+ 0,48%), да 3,1288 беларускага рубля

расейскі рубель стаў даражэйшым на 0,0012 (+ 0,04%). У выніку за расейскую валюту даюць 3,4135 беларускага рубля, за сотню.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках