25 красавiка 2024, Чацвер, 15:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апытанне: 40% работнікаў IT-cферы страцілі жаданне працаваць у Беларусі

18
Апытанне: 40% работнікаў IT-cферы страцілі жаданне працаваць у Беларусі
ФОТА: DEPOSITPHOTOS

Значная частка ўжо пакінула краіну.

Партал dev.by апублікаваў высновы чарговага апытання «праграмістаў». У даследаванні ўзялі ўдзел 1 150 ІТ-адмыслоўцаў.

З іх 15% пацвердзілі, што ўжо працуюць за мяжой. Для параўнання: увосень такіх было менш за 4%.

Больш за 40% апытаных ІТ-спецыялістаў паведамілі, што больш не маюць жадання працаваць у краіне, і збіраюцца змяніць месца жыхарства. Самыя папулярныя варыянты працягу кар'еры бачацца ў Польшчы, Украіне, Літве.

Больш за траціну «праграмістаў» не разглядаюць рэлакацыю як часовую меру і адразу разглядаюць магчымасці атрымання дазволу на жыхарства.

Дзель спецыялістаў, якіх усё задавальняе, і якія не бачаць патрэбы з'язджаць, засталася такой жа, як і чатыры месяцы таму - 4,6%.

Дзель патэнцыйных рэлакантаў сярод супрацоўнікаў вялікіх кампаній з колькасцю ад 500 чалавек няўхільна расце - сёння іх ужо больш 42%.

Калі суаднесці структуру спецыялізацыі работнікаў ІТ-кампаній з іх планамі, то выходзіць, што больш за ўсё ахвотных застацца і працягваць працаваць у Беларусі сярод лідараў каманды (Team Lead/Tech Lead) - 43,3%.

Самая вялікая катэгорыя работнікаў, якія хочуць змяніць месца жыхарства - гэта распрацоўшчыкі (амаль 36%). Сярод QA Specialist самы высокі адсотак рэспандэнтаў, якіх усё задавальняе (8%). Больш за ўсё ўцекачоў з краіны сярод DevOps Engineer - 28,2%.

З суседніх краін Польшча па-ранейшаму ўважаецца за найлепшы варыянтам для рэлакацыі. Яе выбіраюць 60% рэспандэнтаў.

У топ-3 краін прыдатных для рэлакацыі ўвайшла Нямеччына, зрушыўшы на чацвёртае месца Украіну. У пяцёрку самых прывабных краін увайшла Чэхія.

Ключавым чыннікам рэлакацыі для «праграмістам» застаецца пагроза жыццю і бяспецы сваёй і сям'і (84%). Працяг рэпрэсій у краіне прымусіць перагледзець свае планы 70% апытаных.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках