24 красавiка 2024, Серада, 9:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ер-міністр Італіі падаў у адстаўку

4
Прэм'ер-міністр Італіі падаў у адстаўку
ДЖУЗЭПЭ КОНТЭ
ФОТА: TPI.IT

Прэзідэнт краіны пачне кансультацыі з партыямі ў парламенце, каб знайсці новую кіроўную большасць.

Прэзідэнт Італіі Серджо Матарэла ў аўторак пацвердзіў адстаўку прэм'ер-міністра Джузэпэ Контэ.

Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным паведамленні на сайце італійскага прэзідэнта, піша Еўрапейская праўда.

Раней паведамлялася, што Контэ адправіўся да прэзідэнта падаць сваю заяву аб адстаўцы, адначасова спадзеючыся на стварэнне новай кааліцыі і аднаўленне большасці ў парламенце.

"Прэзідэнт рэспублікі Серджо Матарэла прыняў сёння раніцай у Квірынальскім палацы кіраўніка Рады міністраў Джузэпэ Контэ, які падаў у адстаўку з урада, які ён узначальваў", - гаворыцца ў паведамленні.

Адзначаецца, што прэзідэнт "пакінуў за сабой права прымаць пастановы і прапанаваў ураду застацца на пасадзе для развязання бягучых спраў".

Разам з тым з 27 студзеня Матарэла пачне палітычныя кансультацыі з партыямі ў парламенце, каб высветліць, ці ўдасца знайсці новую кіроўную большасць. Магчымыя сцэнары ўключаюць ўрад пры новым прэм'ер-міністры або новую кааліцыю на чале з Контэ.

У аўторак раніцай Контэ правёў пасяджэнне кабінета міністраў, каб праінфармаваць урад аб сваіх намерах адстаўкі.

Контэ здолеў пазбегнуць абвяшчэння двух вотумаў недаверу ягонаму ўраду ў парламенце на мінулым тыдні, але страціў абсалютную большасць у Сэнаце пасля таго, як яго хаўруснік і былы прэм'ер-міністр Матэа Рэнца выйшаў з кааліцыі.

Рэнца і Контэ не змаглі дамовіцца аб тым, як лепш выкарыстоўваць сродкі ЕЗ, накіраваныя ў Італію, каб дапамагчы ёй пераадолець эканамічныя ўзрушэнні, выкліканыя пандэміяй каранавіруса.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках