11 красавiка 2021, Нядзеля, 7:44
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Рыбак са Слоніма злавіў у затоцы Шчары гіганцкага шчупака

36
Рыбак са Слоніма злавіў у затоцы Шчары гіганцкага шчупака

Уражальны фотафакт.

На затоцы Шчары слонімскі рыбак у мінулыя выхадныя злавіў шчупака вагой 13,2 кг. Пра ўдалы ўлоў распавядае «Слонімская газета».

Даўжыня злоўленага трафея - 115 см. Цягнулі з вады шчупака тры чалавекі.

Нагадаем, нядаўна гіганцкага шчупака злавіў гарадзенец: вага яго трафея была 13,8 кг.

Такіх рыбін беларускія рыбакі даўно не бачылі. Нядаўна мы пісалі пра тое, што гомелец злавіў у Дняпры гіганцкага шчупака - але ён важыў на паўтара кілаграма менш за гэтага. Шчупак большай вагой апошнім часам трапляўся хіба што жыхару Круглага ў жніўні летась: ён злавіў у рацэ Друць рыбу на 17,9 кг, даўжынёй ад носа да хваста - 1 метр 18 сантыметраў.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».