29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цыклон «Ларс» абясточыў у Беларусі 284 населеныя пункты

8
Цыклон «Ларс» абясточыў у Беларусі 284 населеныя пункты

Энэргетыкі аднаўляюць электразабеспячэнне.

Энэргетыкі аднаўляюць электразабеспячэнне спажыўцоў, пацярпелых праз непагадзь, у 284 населеных пунктах Беларусі, паведамляе Telegram-канал «Белэнэрга».

У аўторак, 26 студзеня, праз тэрыторыю Беларусі ссоўваецца цыклон «Ларс». Менавіта ён стаў прычынай складаных умоў надвор'я: краіну накрылі моцны мокры снег, мяцеліца, дождж. У асобных рэгіёнах зафіксаваны істотны прырост снежнага покрыва.

У выніку непагадзі паўсталі тэхналагічныя парушэнні ў электрасеткавым комплексе (на гэты момант больш за ўсё ў Берасцейскай і Гарадзенскай абласцях).

Работнікаў абласных энэргасістэм перавялі ў рэжым павышанай гатоўнасці. Яны прыступілі да ліквідацыі наступстваў стыхіі.

На 16:00 у цэлым па краіне гэтымі працамі займаюцца 280 брыгад (блізу 460 чалавек), прыцягнута 160 адзінак тэхнікі. Электразабеспячэнне аднаўляюць у 284 населеных пунктах, 190 з якіх знаходзяцца ў Берасцейскай вобласці.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках