29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Фондзе Навальнага адказалі на заявы Пуціна пра расследаванне пра палац

18
У Фондзе Навальнага адказалі на заявы Пуціна пра расследаванне пра палац
ФОТА: NAVALNY.COM

Сумна, дзядуля.

На сайце кіраўніка Фонду барацьбы з карупцыяй Аляксея Навальнага з'явіўся адказ на заявы прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна пра расследаванне пра палац пад Геленджыкам.

У заяве гаворыцца, што ў расследаванні Навальны «дзве гадзіны рознымі словамі тлумачыў адну і тую ж думку: сябры пабудавалі Пуціну сакрэтны палац, аформілі на падстаўных асоб, стварылі цэлую інфраструктуру, каб ніхто ніколі не даведаўся рэальнага гаспадара геленджыцкага палаца»

«На прэзідэнта нічога не афармляецца, усё запісана на яго давераных людзей, і Уладзімір Пуцін менавіта гэтую думку і паўтарыў», - адзначылі ў ФКБ.

Таксама ў фондзе звярнулі ўвагу на ўдакладненне Пуціна, што менавіта «блізкія сваякі» не маюць і не мелі дачынення да палаца.

«Мікалай Шамалаў, на якога быў раней аформлены палац, сапраўды не блізкі сваяк. Сват (бацька мужа дачкі) - гэта не блізкі сваяк. Міхаіл Шэломаў, які кіруе будоўляй цяпер - стрыечны пляменнік Пуціна», - адзначаецца ў заяве.

У ФКБ падкрэслілі, што «Пуцін нічога не зняпраўдзіў, ніводнага факта».

«Уявіце сабе на хвіліну, што мы памыліліся і ў палаца ёсць іншы сапраўдны ўладальнік. Цалкам відавочна, што праз паўгадзіны пасля публікацыі нашага фільма гэты ўладальнік трубіў бы ўсюды, дзе магчыма: вы з глузду з’ехалі? Гэта маё, гэта не Пуціна, я гэта купіў і пабудаваў, Навальны ўсё хлусіць. А Крэмль, скарыстаўшыся такой удачай, яшчэ б і экскурсію арганізаваў у Праскавееўку, каб паказаць, што там у хатнім халаце па казіно разгульвае зусім іншы чалавек», - дадалі ў фондзе.

19 студзеня Фонд барацьбы з карупцыяй расейскага апазіцыянера Аляксея Навальнага апублікаваў расследаванне аб так званым палацы прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна пад Геленджыком у Краснадарскім краі.

Рэзідэнцыя на мысе Ідакопас была пабудаваная ў 2005-2010 годзе на чарнаморскім узбярэжжы недалёка ад Геленджыка. Пра тое, што палац пабудаваны для прэзідэнта Расеі, у 2010 годзе заявіў бізнэсовец Сяргей Стальмахаў. Ён жа ацаніў кошт праекта на мільярд даляраў.

У расследаванні Фонду барацьбы з карупцыяй, як сцвярджаецца, раскрытая схема фінансавання будаўніцтва палаца і паказаны яго інтэр'еры. Паводле інфармацыі ФБК, у «палацы» плошчай 17 691 кв. м ёсць свой тэатр з ложамі, пакой з гульнявымі аўтаматамі, «Кальянная» з шастом, казіно і аквадыскатэка.

Прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў заявіў, што прэзідэнт РФ не карыстаецца «палацам» і «не мае да гэтага ніякага дачынення».

Сам Пуцін заявіў, што выкладзеныя ў фільме факты - гэта «кампіляцыя» і спроба «прамыць мазгі».

«Гартаю відэаподборкі, якія мне памочнікі прынеслі. Нічога з таго, што ў ім пазначана ў якасці маёй уласнасці, ні мне, ні маім блізкім сваякам, не належыць і ніколі не належала... Сумна, дзяўчаткі. Папрыдумлялі б нешта яшчэ», - сказаў ён.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках