19 красавiка 2024, Пятніца, 19:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як Міністэрства аховы здароўя робіць прыгожую статыстыку па COVID-19

4
Як Міністэрства аховы здароўя робіць прыгожую статыстыку па COVID-19

Менш тэстаў - менш хворых.

Напярэдадні паводле афіцыйнай версіі Міністэрства аховы здароўя ў Беларусі ўпершыню за тры месяцы нібыта было выяўлена менш за 900 хворых на каранавірусную інфекцыю, за дзень да гэтага іх было больш за 1200, а за два і зусім амаль 2000.

На дзіўную статыстыку і яе непраўдападобнасць адразу звярнуў увагу Telegram-канал «Белыя халаты». Канал параўнаў захворванне ў Беларусі з краінамі з супастаўнай колькасцю насельніцтва - Чэхіяй і Ізраілем. Там ў разы больш. І гэта пры жорсткім карантыне і амаль траціне ўжо прышчэпленых грамадзян у Ізраілі.

У чым жа справа? Высветлілася, што куфэрак проста адчыняўся. У апошнія дні ў Беларусі значна знізілася колькасць тэстаў на COVID-19.

Менш тэстаў - менш хворых, канстатуе факт Telegram-канал блогера Малішэўскага.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках