24 красавiка 2024, Серада, 15:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кацярына Сныціна: Амерыканскі выраз «ты больш, чым спартовец» я цалкам падзяляю

1
Кацярына Сныціна: Амерыканскі выраз «ты больш, чым спартовец» я цалкам падзяляю
КАЦЯРЫНА СНЫЦІНА

Топ-баскетбалістка патлумачыла, чаму ў Беларусі цяпер нельга маўчаць.

Капітанка жаночай каманды Беларусі ў баскетболе, прызёрка чэмпіянату Еўропы-2007 і ўдзельніца дзвюх Алімпіяд Кацярына Сныціна ў інтэрв'ю tut.by распавяла пра спорт і баланс.

- Спорт дапамагае падтрымліваць эмацыйны баланс?

- Спорт дапамагае як мінімум на чатыры гадзіны на дзень адключыцца ад эмоцый і сканцэнтравацца на пляцоўцы, камбінацыях і "бі - бяжы". За трэніроўку цела стамляецца, затое галава адпачывае. У гэтым плане мне вельмі пашанцавала.

- Ці не зайздросціце спартоўцам, якія выбралі пазіцыю "спорт па-за палітыкай" і збераглі сваю эмацыйную раўнавагу?

- Ну пачакайце, можа быць, цяпер я эмацыйна здаравейшая, чым яны. (Усміхаецца). Скажу так, калі ў жніўні я напісала ў інстаграме свой першы допіс пра падзеі ў Беларусі, выдыхнула і скінула камень з душы. Я не ведаю, у якім эмацыйным стане людзі, якія маўчаць, але асабіста я задыхала на поўныя грудзі.

Тое, што многія з нас жывуць толькі спортам, - гэта нядрэнна і нават файна. Спорт - сапраўды праца 24/7. Але асабіста для сябе я зразумела, што прамаўчаць у гэтай сітуацыі і сканцэнтравацца толькі на баскетболе не магу. З Амерыкі пайшоў выраз "ты больш, чым спартовец". І я яго цалкам падзяляю.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках