29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Азаркевіч пакінуў «Прессбол»

Сяргей Азаркевіч пакінуў «Прессбол»
СЯРГЕЙ АЗАРКЕВІЧ

Журналіст прапрацаваў у выданні сем гадоў.

Журналіст "Прессбола" Сяргей Азаркевіч развітаўся з выданнем, якому прысвяціў сем гадоў.

Аб сваёй пастанове ён паведаміў у Facebook.

"Доўга не хацеў пісаць развітальны допіс, але трэба. Сёння выйшаў мой апошні тэкст на "Прессбол".

Дакладней, на сайце "Прессбола", а гэта сёння, як вядома, вялікая розніца. У газеце такі з'явіўся яшчэ ў снежні, у апошнім нумары, які рабіў Валодзя Пірог. У апошнім сапраўдным нумары сапраўднага "Прессбола". Усё, што пасля - штурханне яшчэ неастылага трупа ў надзеі, што "патузаецца" крыху і зноў ажыве. Не, ажыве, вядома, але дакладна не цяпер і не так.

Доўга не хацеў развітвацца, бо, як у многіх, напэўна, яшчэ была надзея (ці хутчэй жаданне), каб плёнка адкруцілася назад, што-небудзь раптам здарылася, і мы адкаціліся да ранейшай версіі сябе. Не, гэта бывае, вядома, але дакладна не цяпер і не так.

Далей ставіць сваё прозвішча на гэтыя папяровыя старонкі не ўяўляю магчымым.

У жыцці б не падумаў, што сыходзіць адсюль буду добраахвотна, але заставацца не магу.

Ззаду 7 гадоў з "ПБ". 2569 дзён. 1 030 газетных нумароў. Паўтары тысячы тэкстаў. Тысячы старонак, мільёны знакаў. Тысячы тэлефонных званкоў. Тысячы наматаных па краіне і за яе межамі кіламетраў. Сотні футбольных матчаў (і нават, страшна ўявіць, пара хакейных). Дзясяткі стадыёнаў. Тры галоўныя рэдактары (Уладзімір Беражкоў, Сяргей Кайко, Дзмітрый Герчыкаў), кожнаму з якіх шчырае дзякую. Як і дзясяткам калег - нават без "былых".

Два офісы. Адна незабыўная альтэрнатыўная паласа з "Чалавекам года-2020". Адна газета. Адзін сайт. І ні кроплі шкадавання пра гэты час. Усім дзякуй, сябры, неўзабаве ўбачымся на стадыёнах", - напісаў Азаркевіч на сваёй старонцы ў Facebook.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках