23 красавiка 2024, aўторак, 14:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Ён цяпер падлашчваецца да Крамля, але сітуацыя крытычная»

«Ён цяпер падлашчваецца да Крамля, але сітуацыя крытычная»
ФОТА: RFL / RL

Для Лукашэнкі ўсё складваецца «ў мінус».

Улады Расеі і Беларусi 26 студзеня абмяняліся палітычнымі рэверансамі з нагоды пратэставых акцый у абедзвюх краінах.

Спачатку намеснік кіраўніка фракцыі "Адзіная Расея" ў Дзярждуме Андрэй Ісаеў заявіў, што акцыі ў падтрымку арыштаванага апазіцыянера Аляксея Навальнага праходзілі паводле "беларускага сцэнара", а іх арганізатары "хацелі ахвяраў для таго, каб надалей разгойдваць сітуацыю" (цытата паводле ТАСС).

Потым расейскія пратэсты пракаментаваў Лукашэнка, абвешчаны беларускім ЦВК пераможцам прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. На ягоную думку, улады Беларусі "павінны навучыцца ў гэты цяжкі час супрацьстаяць і ўнутраным нашым спаборнікам, і асабліва знешнім".

Лукашэнка сказаў: "Хістаць і разгойдваць нас будуць. Вы гэта бачыце ўжо ў Расеі. Мы гэта ведалі і разумелі разам з кіраўніцтвам Расеі яшчэ ў сярэдзіне мінулага года. Для нас і для іх нечаканасцяў тут ніякіх няма".

Чым адрозніваюцца пратэсты ў Расеі і Беларусі і чаму ўлады абедзвюх краінаў так часта кажуць пра "знешняе ўмяшанне"? Пра гэта "Настоящее Время" паразмаўляла з беларускім палітолагам Дзмітрыем Балкунцом, які жыве ў Маскве.

– Адрозніваюцца маштабам, – кажа Балкунец. – Беларускі пратэст у разы больш маштабны. І расейскі пратэст саступае нават тым падзеям, якія былі падчас пратэстаў на Сахарава, Балотнай шмат гадоў таму, мы памятаем гэтыя падзеі. У апошнія выходныя [у Маскве] прайшоў, я сказаў бы, шараговы мітынг, які супастаўляюць з мітынгамі ў беларускіх абласных цэнтрах. У Гародні, напрыклад, падчас жнівеньскіх падзей выходзіла да 50 тысячаў, таму Масква ў разы саступае тым падзеям, якія адбываліся ў Беларусі.

– Гэта значыць розны градус незадаволенасці?

– Абсалютна розны. Розныя прычыны пратэсту, у тым ліку эканамічныя прычыны. У расейскіх рэгіёнах, напэўна, ёсць таксама нейкія асаблівасці, і ў кожнага свае праблемы. Але яшчэ раз падкрэслю: той глыбіні, маштабу пратэстаў і незадаволенасці ўладай, якая ёсць у Беларусі, у Расеі сёння няма.

Паглядзім маштаб пратэстаў жніўня [2020 г.], калі ў Беларусі выходзіла на вуліцы, паводле розных ацэнак, да 500–600 тысячаў чалавек – у адносінах да насельніцтва краіны гэта каласальныя лічбы, як калі б у Расеі выйшла 14 млн адначасова. Нічога падобнага ў Расеі я не назіраў у гэтыя выходныя, таму я разглядаю гэта як шараговую падзею.

Больш за тое, я адзначу досыць стрымана-карэктную пазіцыю і стаўленне расейскіх сілавікоў у дачыненні да дэманстрантаў. Калі б беларускія ўлады так сябе паводзілі ў жніўні, я думаю, што і пратэсты ў Беларусі даўно б скончыліся, але ўлада пайшла паводле іншага сцэнара. Я думаю, што расейскія ўлады зрабілі высновы з падзеяў у Беларусі. А Лукашэнка, на мой погляд, паводзіць сябе як герой падліза [з мультсерыяла "Прыгоды мішак Гамі"]. Ён цяпер падлашчваецца да Крамля, хоча паказаць, што ён таксама "ў адной лодцы", "давайце разам будзем змагацца з вонкавым ворагам", Захад цяпер у яго вораг. У той час як летам у Лукашэнкі ворагам была Расея, якая яго нібыта зрынала, як ён крычаў на ўвесь свет.

– Але ў Расеі таксама вераць, што ўсё з Захаду ідзе

– Але трэба ж нейкіх ворагаў знаходзіць. Лукашэнка спрабуе знайсці ворага, але ёсць такая гіпотэза, што падзеі мінулых выходных для Лукашэнкі ў плюс. Хтосьці кажа, што цяпер, наадварот, яго будуць ратаваць. Я ж думаю, што, наадварот, для яго гэта ў мінус.

Крэмль хацеў бы, каб у Беларусі усё як найхутчэй стабілізавалася, каб была нейкая больш ці менш стабільная карцінка хоць бы там, на знешніх межах Расеі, таму для Лукашэнкі гэтая сітуацыя крытычная, я мяркую. І, вядома, ён цяпер будзе спрабаваць прыдумляць знешніх ворагаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках