19 красавiка 2024, Пятніца, 11:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Полацку выпаў чорны снег

8
У Полацку выпаў чорны снег

У чым прычына?

Чорныя снегавікі, чорная дарога, чорная дзіцячая пляцоўка – так выглядае зіма на вуліцы Валогіна ў Полацку. Паводле словаў мясцовых жыхароў, снег пачарнеў праз кацельню, якая працуе на дранцы. Фатаграфіі гэтай прыгажосці публікуе Gorod214.by.

– Пераход на альтэрнатыўнае паліва – гэта, вядома, выдатна, але людзі, якія жывуць у зялёнай зоне, вымушаныя наглуха зачыняць вокны, каб не дыхаць газамі. На фотаздымках двор дома №253, каля дома №259 пласт сажы крыху меншы, але калі вецер дзьме з боку качагаркі – вокны адчыніць немагчыма. Калі сушыцца бялізна на вяроўках, то яна таксама са слядамі сажы. Мы жывем у лесе, а дыхаць няма чым, але ж і экалогія лесу пакутуе, – расказвае Наталля. Іншыя жыхары мікрараёна пацвярджаюць, што праблема існуе.

– Я далей жыву, але, праходзячы міма, бачу, што ўся дарога чорная ад сажы, і проста на снезе прыкметна, як яна ляжыць шматкамі.

– Так, я жыву ў адным з гэтых дамоў. Калі быў снег, ён быў такім брудным і жахлівым. Адпаведна вокны і прываконне з боку вуліцы выглядаюць жудасна. Абутак ад солі і так псуецца, а тут яшчэ брудны становіцца. Вядома, непрыемна. Цяпер неяк і шпацыраваць выходзіць не вельмі хочацца. Лётае ў паветры ўсё.

– Сёлета ўвесь снег у мястэчку такі. Сажа. Людзі з дамоў бліжэй да качагаркі ўвогуле пад уражаннем.

– Качагарка там усё жыццё. Але раней тапілі газам, цяпер не. Таму і з'явілася чарноцце.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках