29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія ўлады не дазволілі Яўгену Афнагелю развітацца з бацькам

30
Беларускія ўлады не дазволілі Яўгену Афнагелю развітацца з бацькам
ІГАР ЯЎГЕНАВІЧ АФНАГЕЛЬ
ФОТА: TUT.BY

Ігара Яўгенавіча Афнагеля пахавалі сёння на Заходніх могілках Менска.

Каардынатару грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Яўгену Афнагелю, які знаходзіцца за кратамі з верасня 2020 года, улады не дазволілі развітацца з памерлым бацькам Ігарам Яўгенавічам Афнагелем.

Адвакат Яўгена Афнагеля адразу ж пасля весткі аб смерці бацькі звярнуўся да следства з просьбай дазволіць палітвязню прысутнічаць на пахаванні.

Аднак, як стала вядома Charter97.org Яўгена не выпусцілі на развітанне з бацькам і нават не адказалі на зварот у СК, хоць ён быў пададзены яшчэ 25 студзеня. Адміністрацыя СІЗА №1 на вуліцы Валадарскага ў Менску, дзе знаходзіцца палітвязень, адмовіліся нават разглядаць такую магчымасць без дазволу СК.

Ігара Яўгенавіча Афнагеля пахавалі сёння на Заходніх могілках у Менску.

Як паведамляў сайт Charter97.org, Ігар Яўгенавіч Афнагель памёр 25 студзеня на 83-м годзе жыцця.

Ігар Яўгенавіч 30 гадоў жыцця прапрацаваў у рэдакцыі Беларускай Савецкай энцыклапедыі, быў вядомым беларускім марафонцам-аматарам. Пачаўшы бегаць у 1968 годзе, ён прабег чатыры экватары, больш за 160 000 кіламетраў, быў чальцом клуба бегуноў «Аматар».

Бацькі Ігара Яўгенавіча падчас Другой сусветнай вайны былі ўдзельнікамі менскага падполля. Яны былі схопленыя і расстраляныя нямецкімі фашыстамі.

Ягоны сын, Яўген Афнагель, знаходзіцца за кратамі з верасня 2020 года за ўдзел у акцыях пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках