25 красавiка 2024, Чацвер, 15:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заўтра ў Беларусі зноў даражэе аўтамабільнае паліва

4
Заўтра ў Беларусі зноў даражэе аўтамабільнае паліва

Як зменяцца кошты?

З 28 студзеня ў Беларусі раздробныя кошты дызельнага паліва і аўтамабільнага бензіну павялічацца на 1 капейку. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе «Белнафтахіма», піша tut.by.

З 28 студзеня кошт 1 літра бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе 1 рубель 72 капейкі, АІ-95-К5-Еўра - 1 рубель 82 капейкі, АІ-98-К5-Еўра - 2 рублі 4 капейкі, ДТ - 1 рубель 82 капейкі.

Раней у «Белнафтахіме» адзначалі, што кошты ў рэспубліцы застаюцца на 22-51 адсотак ніжэйшымі, чым у сумежных еўрапейскіх дзяржавах, і вышэйшымі за раздробныя кошты Расейскай Федэрацыі на 8-10 адсоткаў.

Гэта другое змяненне коштаў аўтамабільнага паліва сёлета. Апошнім разам кошт паліва змяняўся 21 студзеня: дызель і бензін падаражэлі на 1 капейку.

Нагадаем, у 2020 годзе кошты паліва мяняліся 16 разоў, у 2019 - 28, годам раней - 27.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках